In English, please
Плямістасць птушыных яeк можа быць індыкатарам падвышанага ўтрымання ДДТ
Плямістасць птушыных яeк можа быць індыкатарам падвышанага ўтрымання ДДТПлямістасць птушыных яeк можа быць індыкатарам падвышанага ўтрымання ДДТ

Гэтыя адкрыцці падштурхнулі Эндру Гослера (Andrew Gosler) і групу біёлагаў Оксфардскага ўніверсітэта, Вялікабрытанія (University of Oxford ) прааналізаваць яйкі, падвергнутыя ўздзеянню ДДТ (д ы хлор -д ы фен і л -тр ы хлормет ы лметан ), вельмі атрутнага рэчыва, інсектыцыду, выкарыстанне якога было забароненае ў краінах Заходняй Еўропы ў 1970-е гады.

Адна з праблем, створаных ДДТ — істанчэнне яечнай шкарлупіны птушак, што прыводзіць да ўтварэння трэшчынаў і немагчымасці далейшай інкубацыі яек – яны проста лопаюць пад самкай . Белагаловыя а рланы , сокалы- падарожнікі , каліфарнійскія кондары і шмат іншых віда ў птушак былі блізкія да знікнення з-за выкарыстанн я чалавекам ДДТ.

У даследаванні брытанскіх біёлагаў былі прааналізаваныя 49 я е к шуля коў- карагольчы каў ( Accipiter nisus ) , сабраных з кінутых гнёздаў па ўсёй Вялікабрытаніі ў 1996 г. Даследаванні паказалі хімічную канцэнтрацыю ДДТ ад 10 да 300 частак на мільён (p.p.m.) па аб'ёме, што сведчыць аб тым, што альбо працягвалася незакон нае выкарыстанне ДДТ у некаторых раёнах, альбо існуе небяспеч нае захаванне ў навакольным асяроддзі вялікіх канцэнтарцый гэтага інсектыцыду. Канцэнтрацыя больш 200 p.p.m. робіць шкарлупіну ломкай.

Атрыманыя вынікі вельмі патрэбныя. У сувязі з барацьбой з малярыяй, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) ухваліла выкарыстанне ДДТ у раёнах, дзе захворванне мае характар эпідэміі. Хоць важна спыніць рост захворвання малярыяй, навукоўцы занепакоеныя забруджваннем навакольнага асяроддзя гэтым стойкім да распаду пестыцыдам . Сёння дакладна не вядома , колькі ДДТ трапляе ў сцёкавыя воды і застаецца ў экасістэме. Навукоўцы лічаць, што незалежна ад рэкамендацый САЗ , неабходна кантраляваць экасістэмы на наяўнасць ДДТ.

Звычайна адзіным спосабам праверкі на наяўнасць ДДТ быў кантроль таўшчыні шкарлупіны і правядзенне хімічных даследаван няў. Гэта складана, паколькі фрагменты яечнай шкарлупіны застаюцца ў дзікай прыродзе непрацяглы час. Калі колер я е к сапраўды можна выкарыстаць замест складаных даследаванняў, кантроль узроўня ДДТ будзе значна спрошчаны.

10-10-2007

І р ы на Русакова

Крыніца: www . svobodanews . ru паводле www . nature . com

Малюнак яек шуляка-карагольчыка з A HISTORY OF BRITISH BIRDS by SEEBOHM, HENRY. Porter & Dulau, London : 1883-85. паводле www.lowryjames.com

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org