In English, please
Найбольш дзіўны кулік Свету знаходзіцца на мяжы знікнення
Найбольш дзіўны кулік Свету знаходзіцца на мяжы знікненняНайбольш дзіўны кулік Свету знаходзіцца на мяжы знікнення

«За апошнія некалькі год у некаторых месцах гнездавання віду мы назіралі змяншэнне іх колькасці да 70%. Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, гэтыя надзвычайныя птушкі проста знікнуць» –сказаў Еўгеній Сыроечкоўскі, віцэ-прэзідэнт Союза охраны птиц России ( BirdLife у Расіі).

Прычыны хуткага знікнення кулікоў комплексныя: яны ўключаюць як змены біятопаў, якія кулікі выкарыстоўваюць пад час міграцыі, так і страты месцаў гнездавання. Аднак ужо зараз зразумела, што драпежніцтва лісаў на гнёздах, а таксама турбаванне птушак людзьмі і сабакамі гэта толькі апошнія негатыўныя фактары, якія дадаліся да больш небяспечных і агульных.

«Павінны быць распачаты акцыі па ахове пазасталых гняздуючых пар кулікоў, каб зрабіць усё магчымае і выратаваць іх. Мы плануем у найбольш крытычных месцах агароджваць гнёзды. І ўжо пасля таго, як мы ўпэўнімся, што птушкі паспяхова вывядуць птушанят, мы павінны засяродзіцца на выратаванні месцаў, якія кулікі выкарыстоўваюць пад час міграцыі» – аддаў Еўгеній.

Для чаго менавіта патрэбна лапатападобная дзюба кулікоў-лапатнёў дагэтуль застаецца загадкай. Яны размнажаюцца ў чэрвені-ліпені на параўнальна невялікім кавалку арктычнага ўзбярэжжа чукоцкай тундры. Пасля гнездавання мігрыруюць на тысячы кіламетраў на месцы зімоўкі на ўзбярэжжах Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Лапатні ёсць аднымі з некалькі відаў кулікоў, якім неабходны для харчавання багатыя на разнастайных безхрыбетных прыбярэжныя біятопы Жоўтага мора. Бо менавіта там яны прыпыняюцца каб падсілкавацца пад час пералётаў на месцы зімоўкі і на адваротным шляху на месцы гнездавання.

«Толькі ў бліжэйшай будучыні ў Паўднёвай Карэі будзе знішчана больш за 40 000 га ўзбярэжжа. А ў Кітаі і Бангладэш прыбярэжныя экасістэмы хутка змяняюць на фермы па вырошчванні крэветак і ямы для выпарвання солі.» – заўважыў Крыстоф Цёклер ( Christoph Z ö ckler ), міжнародны каардынатар плана дзеянняў па выратаванні куліка-лапатня. «А менавіта гэтыя месцы неабходны кулікам каб адпачнуць і ўзнавіць свае сілы пад час пералётаў».

Гэта значыць, што калі гэтыя негатыўныя змены на месцах міграцыі кулікоў не спыніць, хутка адпаведных тэрыторый не застанецца ўвогуле.

«Апошнія звесткі наконт маштабаў знікнення віду шакіравалі ўсіх, хто займаецца аховай птушак. Але інвестыцыі ў працу і прысвячэнне тых, хто вывучае і ахоўвае гэтых кулікоў даюць надзею на выратаванне віду» – сказаў Рычард Грыммэтт ( Richard Grimmett ), мэнэджэр BirdLife ’ Global Conservation .

З адпаведным планам па ахове існуе вялікая магчымасць выратаваць від. Аднак дзеянні адпаведна гэтаму плану патрабуюць цяжкай працы і вялікіх грошай. Але ці не стане прыемней жыць нам усім, калі мы будзем ведаць, што дзіўны кулік з лапатападобнай дзюбай таксама жыве недзе побач з намі?

12-10-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак маленькага куліка-лапатня John O ' Sullivan / RSPB

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org