In English, please
Фотавыстава Налібоцкая пушча — тэрыторыя, важная для птушак

Валожынскі раённы музей шчыра адчыніў дзверы аматарам прыроды і прыгожага. Метавіта тут, у сераду, 7 красавіка, адбылося адкрыццё-прэзентацыя фотавыставы «Налібоцкая пушча- тэрыторыя, важная для птушак» .

удзельніца адкрыцця выставы, паказвае свае веды птушакудзельніца адкрыцця выставы, паказвае свае веды птушак

Дзе, на працягу месяца будзе дэманстравацца 30 фотаздымкаў птушак, лепшых фатографаў Беларусі (В. Казлоўскага, М. Вераб’я, В. Юрко, Т. Раманавай ). Усе фотаздымкі былі пераможцамі або прэтэндэнтамі на перамогу ў фотаконкурсах АПБ «Птушка ў аб’ектыве» у 2008 і 2009 годах. На выставе дэманструюцца фотаздымкі амаль двух дзесяткаў відаў птушак, а таксама серыі фотаздымкаў, пра цікавейшыя паводзіны на таках цецярукоў і глушцоў, маляўніча адлюстраваных Віктарам Казлоўскім.

Супрацоўнік «Белджяжпалявання» Шакун В.В.(злева) успамінае цікавыя гісторыі сустрэч птушак у Налібоцкай пушчыСупрацоўнік «Белджяжпалявання» Шакун В.В.(злева) успамінае цікавыя гісторыі сустрэч птушак у Налібоцкай пушчы

На адкрыцці выставы прысутнічала шмат гасцей, якія на працягу месяца будуць актыўна ўдзельнічаць у яе жыцці. Шмат гасцей было з аддзела культуры, раённай і дзіцячай бібліятэк, аддзела адукацыі Валожынскага раёна. Завітала група супрацоўнікаў «Белджярпалявання», якія выконваюць кіраванне заказнікам «Налібоцкая пушча». З боку АПБ у мерапрыемстве ўдзельнічала Вольга Лукшыц, якая правяла першую экскурсію на выставе, а таксама расказала пра цікавыя кампаніі АПБ – «Жывая вясна» і «Птушка года». Рэгіянальны каардынатар сеткі захавальнікаў ТВП «Налібоцкая пушча» Алесь Белы пазнаёміў з дзейнасцю і планамі развіцця сеткі захавальнікаў Налібоцкай пушчы.

Удзельнікі адкрыцця выставыУдзельнікі адкрыцця выставы

Выстава адчынілася ў кантэксце развіцця сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак, якое адбываецца ў рамках праекта з Літоўскім арніталагічным таварыствам (LOD) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі».

Вольга Лукшыц, супрацоўнік па стварэнню сеткі захавальнікаў ТВП.

Таксама глядзіце
Сколько серых журавлей отдыхает на Ельне этой осенью
Виртуальная фото-литературная выставка "Болота. Необычное"
Проекты АПБ представлены на выставке «Корпоративная социальная ответственность в Беларуси»
Семинар по хранителям ТВП прошел в Лунинецком районе
Сохранить Званец: для птиц, для себя, для детей!
Хранители ТВП «Болото Ельня» стали общественными инспекторами охраны природы
Установлены информационные стенды на ТВП "Болото Ельня", "Сервечь", "Налибокская пуща"
Захавальнікі ТВП у калоніі бакланаў і чапель
"Урожайный" год бородатой неясыти
Орнитологи и хранители посчитали вертлявую камышевку на ТВП «Сервечь»
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org