In English, please
Пра нашых і не нашых ракаў
Пра нашых і не нашых ракаўПра нашых і не нашых ракаў

Шыракапалы рак у Беларусi даволi рэдкi, распаўсюджаны ён пераважна ў паўночных i паўночна-заходнiх раёнах. З 1981 года шыракапалы рак знаходзiцца ў Чырвонай кнiзе Рэспублiкi Беларусь, яго здабыча забаронена. Амерыканскi паласаты рак быў знойдзены ў паўночна-заходняй частцы Гродзенскай вобласцi. Гэты вiд трапляе ў водныя сiстэмы Беларусi па сiстэме рэк, якiя бяруць пачатак у Польшчы. У многiх вадаёмах паласаты рак стварыў самааднаўляльныя папуляцыi i яго ўжо варта разглядаць як вiд, што натуралiзаваўся. Аднак паласаты рак мае невялiкiя памеры i цвёрды хiцiнавы пакроў, таму яго нельга разглядаць як каштоўны прамысловы вiд.

Дазволены тэрмiн лоўлi даўгапалага рака ў Беларусi складае тры месяцы ў год, а мiнiмальныя памеры асобiн, дазволеных да здабычы, вызначаны ў памеры 9 сантыметраў. Анатоль Аляхновiч разам з iншымi калегамi-спецыялiстамi прапануе ўнесцi некаторыя змяненнi ў Правiлы лоўлi ракаў у вадаёмах Беларусi.

— Ахоўваць ракаў не азначае захоўваць iх папуляцыi ў некранутым выглядзе. Неабходнай з’яўляецца такая ахова ракаў, якая забяспечвае аднаўленне запасаў i неперарыўную падтрымку iх высокай колькасцi з адначасовым максiмальна магчымым вылавам прамысловай часткi папуляцыi, — лiчыць Анатоль Васiльевiч.

Дзеля гэтага прапануюцца змяненнi ў Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства. У прыватнасцi, рэкамендуецца захаваць без змянення найменшы памер вылаўленых асобiн даўгапалага рака (9 сантыметраў), аднак, у адпаведнасцi са стандартызацыяй прамысловай меры, прынятай ва ўсiх еўрапейскiх краiнах, пры вызначэннi мiнiмальнага прамысловага памеру лепш перайсцi да вымярэння агульнай даўжынi цела рака (у Правiлах, такiм чынам, павiнен быць указаны мiнiмальны памер даўгапалага рака, роўны 10 сантыметрам).

У большасцi еўрапейскiх краiн у Правiлах рыбалоўства ўлiчваецца пол асобiн, што адлоўлiваюцца: правiлы вылаву самцоў (пол лёгка вызначаецца па будове першых дзвюх пар брушных ножак) больш лiберальныя, вылаў самак — цалкам забаронены.

— У Правiлах вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства Рэспублiкi Беларусь забаронны перыяд лоўлi складае 9 месяцаў. Прыкладна такiя ж тэрмiны на лоўлю ракаў iснуюць у суседнiх краiнах: Лiтве, Эстонii, Польшчы, Фiнляндыi. Але гэта не абавязковае правiла для ўсiх краiн, — працягвае Анатоль Аляхновiч. — У Германii, напрыклад, тэрмiны забароны на лоўлю самцоў i самак адрознiваюцца. Агульнай з’яўляецца забарона на лоўлю ракаў у перыяд выхаду лiчынак, але не паўсюдна ўводзiцца забарона на лоўлю ракаў у перыяд спарвання i адкладкi яек.

У Беларусi спарванне даўгапалага рака адбываецца ў канцы восенi, а адкладка яек — у пачатку зiмы. Яйкi выношваюцца самкай на працягу ўсёй зiмы i вясны. Лiчынкi "выклёўваюцца" ў перыяд з канца мая па чэрвень. Гэтыя абставiны i прапануецца ўлiчыць, падышоўшы дыферэнцыравана да тэрмiнаў забароны на лоўлю даўгапалага рака: для самак забарону на лоўлю ўстанавiць з 15 кастрычнiка па 15 чэрвеня, для самцоў — з 1 красавiка па 15 чэрвеня.

Адначасова ў Правiлах прапануецца адлюстраваць адносiны да чужародных вiдаў ракаў, дазволiўшы iх адлоў на працягу года без абмежаванняў аб’ёму вылаву, i паралельна забаранiць яго рассяленне.

16-10-2007

Сяргей Расолька, Звязда

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org