Арнольд Шварцнэггер дапамагае выратаваць каліфарнійскіх кондараўТолькі што падпісаны Акт Рыдлі-Тры па ахове кондараў ( Ridley — Tree Condor Conservation Act ) будзе абавязваць ужываць любую паляўнічую амуніцыю без свінца, калі яна выкарыстоўваецца для палявання на вялікую дзічыну або каётаў на некалькіх тэрыторыях у межах штату.
Шварцнэггер праігнараваў супраціў Дэпартамэнту рыбалоўства і палявання штату і падпісаў новы біль пад нумарам AB 821 у мінулую суботу.
«Гэта – вялікі дзень для каліфарнійскага кондара і штата Каліфорнія» – сказаў Гленн Олсон ( Glenn Olson ), выканаўчы дырэктар Audubon California . «Я хачу падзякаваць губернатара Шварцнэггера за падпісанне Акту Рыдлі-Тры па ахове кондараў і яшчэ адзін крок, які вывеў наш штат на лідзіруючыя пазыцыі ў ахове прыроды».
Выпадковае праглынанне свінца пад час харчавання загінулымі жывёламі было галоўным фактарам, які прывёў да поўнага знікнення віду ў дзікай прыродзе ў 1987г., калі апошнія 6 дзікіх кондараў былі адлоўлены для праграмы іх развядзення ў няволі і наступнай рэінтрадукцыі. Цяпер у прыродзе жывуць 70 выпушчаных кондараў.
Аднак від застаецца «крытычна пагражаемым» ( Critically Endangered ) у Чырвоным Спісе Міжнароднага Саюзу аховы прыроды (МСАП).
Таварыства Audubon California , якое працяглы час змагалася за выратаванне каліфарнійскага кондара, ужо абвесціла новы закон найбольш важным крокам насустрач выратаванню гэтага віду, зробленым за апошнія гады. Гэта – сапраўдная перамога, таму што тры апошнія кампаніі за падпісанне акту скончыліся няўдачай.
«Новы закон ясна паказвае, што крэатыўныя рашэнні магчымыя ў найбольш важных справах аховы асяроддзя. І тое, што каліфарнійцы могуць не выбіраць паміж аховай дзікай прыроды і рэкрэацыяй, такой, як паляванне, /- таксама выдатна/» – дадаў Олсон.
16-10-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку з www. birdlife. org – каліфарнійскі кондар – найвялікшая лятаючая птушка Свету.
Прачытаць пра іншыя пагрозы каліфарнійскаму кондару і іх вырашэнне можна тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=268
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=69
Пра «рэстараны» для грыфаў гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=83