In English, please
Прыпынена дзеянне Дыплома Рады Еўропы для Белавежскай пушчы
Прыпынена дзеянне Дыплома Рады Еўропы для Белавежскай пушчыПрыпынена дзеянне Дыплома Рады Еўропы для Белавежскай пушчы

У жніўні мінулага года эксперты Рады Еўропы пад кіраўніцтвам прафесара Экхарт Ку і йкен Экле а нора прыязджалі на тры дн і з інспекцыяй у Белавежскую пушчу. Мэта й паездкі была праверка выканання Нацыянальным паркам рэкамендацый Дыплома Рады Еўропы. Такія планавыя праверкі праводзяцца раз у пяць гадоў.

Беларускі бок не пацвярджае і не адмаўляе факт прыпынення Дыплома Рады Еўропы для нацпарка .

— Наогул я не жадаю каментаваць гэтае пытанне. Будзьце здаровыя! — заявіў гендырэктар ГУ "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" Мікалай Бамб і за .

У прэс-службе Міністэрствы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нічога не чулі аб тым, што Рада Еўропы адмові ла ў падаўжэнні Дыплома. "Калі бы гэта было так, мы бы аб гэтым ведалі", — сказала "Салідарнасці" прэс-сакратар міністэрства Алена Пенязь .

Як вядома, Дыплом Рады Еўропы быў прысуджаны Нацыянальнаму парку "Белавежская пушча" у 1997 году за выбітныя поспехі ў справе захавання дзікай прыроды Белавежскай пушчы. Тады, па меркаванні незалежных беларускіх эколагаў-экспертаў, гэты Дыплом быў прысуджаны Нацпарку авансам, у лі к будуч ага паляпшэн я аховы запаведнай прыроды і захаванн я рэліктавага Белавежскага лесу.

У студзені 2002 года, калі выраша ла ся пытанне аб падаўжэнні Дыплома Рады Еўропы, разгарэўся сапраўдны скандал. Прадстаўнікі дэмакратычнай і навуковай грамадскасці звярнуліся да экспертаў з просьбай не спяшацца прымаць залішне аптымістычнае рашэнне, улічваючы, што стан аб'екта прыкметна пагоршы ў ся, а ўлада выкарыстае прэстыжную ўзнагароду, якой з'яўляецца дыплом, для прычынення дзейнасці, "прама процілеглай захаванню Белавежскай пушчы". Рэакцыяй Рады Еўропы стала амаль двухразовае (з 10 да 18) павелічэнне ліку рэкамендацый на наступныя пяць гадоў.

— Прыпыненне Дыплома, спадзяемся, часовая з'ява. Мы рыхтуем план прыродаахоўных мерапрыемстваў, і спадзяемся, што хутка Еўрапейскі Дыплом з намі будзе падоўжаны, — лічаць у польскім Белавежскім нацыянальным парку.

— Дыплом Рады Еўропы — прэстыжная ўзнагарода для любой прыродаахоўнай тэрыторыі. Пазбаўленне яе для Белавежскай пушчы благі знак. Бо Дыплом — гэта дадатковы, хай і слабы механізм кантролю за дзейнасцю адміністрацыі парку, — выказалі "Салідарнасці" свой пункт погляду незалежныя беларускія эколагі.

Сёння сярэдні ўзрост дрэў у Белавежскай пушчы — 110 гадоў. А некаторым участкам лесу ў жо па два з паловай стагоддзя! 90% складаюць лясы, якія фармаваліся без умяшання чалавека. За апошнія пятнаццаць гадоў Нацпарк "Белавежская пушча" стаў ці ледзь не самым тытулаваным сярод ахоўных тэрыторый еўрапейскага кантынента. У 1992 г ЮНЭСКА ў ключыла частку пушчы ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 г яна атрымала статут біясфернага запаведніка, а праз чатыр ы г а д ы — Дыплом Рады Еўропы.

Сярод беларускіх прыродаахоўных тэрыторый Дыплом Рады Еўропы мае яшчэ Бярэзінскі біясферны запаведнік

21-10-2007

Крыніца: www.gazetaby.com

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org