In English, please
Запаведную зону Белавежскай пушчы мяркуецца павялічыць як мінімум у два разы
Запаведную зону Белавежскай пушчы мяркуецца павялічыць як мінімум у два разыЗапаведную зону Белавежскай пушчы мяркуецца павялічыць як мінімум у два разы

Па яе слова х , цяпер Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацоўвае дзесяцігадовы план кіравання нацпаркам . Працы вядуцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Новы план будзе ўключаць аналіз бягучага стану прыродных комплексаў, ацэнку іх дынамікі і прагноз развіцця, аналіз асноўных фактараў, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан экасістэм Нацыянальнага парку.

Акрамя таго, у плане будуць утрымоўвацца рэкамендацыі па з ніжэнні пагроз скарачэння папуляцый рэдкіх в і даў жывёл і раслін. … Працы па падрыхтоўцы плану будуць завершаныя ў 2008 год зе .

Белавежская пушча, як паведамляе афіцыйны інтэрнэт-сайт нацыянальнага парку, з'яўляецца адным з найбуйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся ў адносна не п аруш а н ы м стане да нашага часу. Тэрыторыя Белавежскай пушчы падзеленая дзяржаўнай мяжой на дзве часткі — беларускую і польскую. У беларускай частцы пушчы і на прылеглых да яе тэрыторыях у была створана Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Працягласць нацыянальнага парку з поўначы на поўдзень больш 60 км, а з захаду на ўсход — ад 10 да 50 км. Ён займае пл ошчу 163.505 га і размешчаны ў межах Гарадзенскай і Брэсцкай абласцей. На тэрыторыі польскай часткі пушчы створаны Белавежскі нацыянальны парк, пл ошча якога каля 10 тыс. га.

22-10-2007

Крыніца: БЕЛАПАН

Здымак барадатай кугакаўкі ў Белавежскай пушчы Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)

Таксама пра справы нацпарку гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=356

А пра ТВП «Белавежская пушча» тут:

http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=belavazskyapusha&count=no

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org