Старажытныя кажаны ляталі без эхалакацыіКаля шасці гадоў таму, пад час раскопак у нацыянальным парку Б’ьютт ( Fossil Butte National Monument park ) у Ваёмінгу, ЗША, былі выяўленыя два акамянелых кажана. Узрост знаходкі ацэньваецца ў 52,5 мільёна гадоў. Пасля доўгай і дбайнай расчысткі ад горнай пароды сталі бачныя асаблівасці пазух чэрап у аднаго асобніка і кіпцюр ы стыя пальцы іншага . Гэта дазволіла зрабіць выснову, што старажытныя кажаны ўжо ўмелі лятаць, але эхалакацыя яшчэ не была ў іх развітая. Значыць "палёт быў раней эхалакацыі ", гаворыць Нэнсі Сайммонс ( Nancy Simmons ) з Амерыканскага музея натуральнай гісторыі ў Нью-Ёрку ( American Museum of Natural History in New York ).
Сёння кажаны састаўляюць амаль 20% ад ўсіх сучасных відаў звяроў. Іх колькасць ацэньваецца прыкладна ў 1100 відаў, прычым рэгулярна апісваюць новыя. Найбольш старыя папярэднія знаходкі кажаноў былі зроблены ў тым самым месцы і маюць такі самы ўзрост. Але гэтыя старажытныя кажаны маюць больш прымітыўных характарыстык.
24-10-2007
Крыніца: www . svobodanews . ru паводле www . nature . com
Здымак з www . nature . com