In English, please
Персанальная фотавыстава ганаровага сябра АПБ Георгія Гулеўскага
Персанальная фотавыстава ганаровага сябра АПБ Георгія ГулеўскагаПерсанальная фотавыстава ганаровага сябра АПБ Георгія Гулеўскага

Георгій Васільевіч Гулеўскі, якога большасьць сяброў і знаёмых ведае як Жоржа, нарадзіўся 18 чэрвеня 1941 г. ў Курскай вобласьці Расіі.

У 15 год на першыя заробленыя грошы купіў ружжо і бінокль, бо з дзяцінства цікавіўся прыродай.

Праз год, калі ўжо вучыўся ў ПТВ, бацькі хацелі купіць яму касьцюм, але ён у краме ўбачыў першы савецкі «Фотаснайпер» і настаяў, каб купілі менавіта яго, а не вопратку. З таго часу і пачалося фотапаляваньне, якое спачатку спрабаваў сумяшчаць з паляваньнем, але ўрэшце-рэшт перамаглі фотаздымкі. Такім чынам, Георгій Васільевіч – фотапаляўнічы з 50-гадовым досведам!

Пасьля арміі працаваў у Краснаярскім краі, на Далёкім Усходзе ля возера Ханка, у Тульскай вобласьці, пакуль, нарэшце, на запрашэньне сястры жонкі сям’я не пераехала ў 1971 г. ў Горадню. Спачатку ўладкаваўся на хлебакамбінат, але яго артыкулы пра прыроду ў «Гродзенскай праўдзе», якія заўсёды ілюстраваў ўласнымі фотаздымкамі, прыцягнулі ўвагу кіраўнікоў мясцовага тэлебачаньня, куды ён і быў запрошаны ў 1972 годзе. Праз 3 гады працаваў фотакорам, а калі там з’явілася першае відэа, пачаў засвойваць прафэсію апэратара. Так і застаўся працаваць на Гарадзенскім абласным ТБ да сыходу на пенсію — аператарам, а апошнія 2 гады і кіраўніком-вядучым прыродазнаўчай праграмы для дзетак «Леснічоўка Катафея».

Але акрамя прафэсійнай дзейнасьці праз увесь гэты час працягваў здымаць прыроду, і асабліва птушак на фота- і кінакамеру. У канцы 1970х для студыі Беларусьфільм, удзельнічая ў комплекснай экспэдыцыі Інстытуту заалёгіі АН па вывучэньню Палесься, зняў дзвюхсэрыйны фільм «Рэдкія птушкі Палесься». Праз 30 год яго здымкі друкаваліся ў часопісе «Прырода Беларусі», яго артыкулы пра прыроду выходзілі на старонках «Гродзенскай праўды», а зараз ў «Міліцэйскім весніку» і «Лесавіку». Удзельнічаў у афармленьні некалькіх кніг і фотаальбомаў, яго інфармацыя выкарыстана пры падрыхтоўцы Чырвонай кнігі Беларусі 1993 г. выданьня.

Георгій Васільевіч быў сябрам Усесаюзнага арніталягічнага таварыства, потым сябрам Беларускага арніталягічнага таварыства і Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак, зараз актыўны сябра АПБ. І цяпер ён працягвае свае назіраньні за птушкамі Гарадзеншчыны, робіць іх выдатныя здымкі, якія часта з’яўляюцца ў выданнях АПБ і нашым сайце. У 2005г. ён перамог у конкурсе АПБ «Птушка ў аб’ектыве». А яшчэ выхоўвае маленькую дачку.

Дзякуем за дапамогу ў арганізацыі фотавыставы Ларысе Кухарэнка.

25-10-2007

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Горадня

Георгій Гулеўскі на здымку Мікалая Гулінскага (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org