In English, please
Адбыўся семінар-трэнінг для захавальнікаў ТВП «Сэрвач»

Семінар-трэнінг для захавальнікаў ТВП «Сэрвач» адбыўся ў пятніцу 14 траўня ў в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна. Нягледзячы на не надта працяглы час, семінар быў насычаны карыснай інфармацыяй для захавальнікаў, абмеркаваннямі.

Удзельнікаў пазнаёмілі з асноўнымі падзеямі, якія адбываліся і плануюцца на працягу праекта на ТВП «Сэрвач», «Балота Ельня», «Налібоцкая пушча». Была прэзентаванна толькі створанная группа для электроннай паштовай рассылкі IBAcaretakerBLR@googlegroups.com , якая павінна паспрыяць больш шчыльнаму кантакту захавальнікаў розных ТВП паміж сабой, абмену інфармацыяй, а таксама аператыўнаму рэагаванню на ўзнікаючыя для ТВП пагрозы.


Важным і цікавым аказалася прэзентацыя юрыдычнанай часткі метадычнага дапаможніка для захавальнікаў, рыхтуемага па праекту. Аўтар раздзела Р. Фёдараў даступна данёс, якія адрозненні паміж рознымі формамі ААПТ, хто такія грамадскія інспектары аховы прыроды, якія ў іх правы і абавязкі. Захавальнікі паўдзельнічалі ў абмеркаванні, якія існуюць адмоўныя аргументы і што рабіць, у вападку розных сітуацый, якія могуць нанесці шкоду ТВП. Напрыклад – будоўля аўтамабільнай дарогі праз тэрыторыю.
Семінар прайшоў вельмі ўдала і карысна, як для ўдзельнікаў, так і для арганізатараў.

Вольга Лукшыц

Таксама глядзіце
Сколько серых журавлей отдыхает на Ельне этой осенью
Семинар по хранителям ТВП прошел в Лунинецком районе
Сохранить Званец: для птиц, для себя, для детей!
Хранители ТВП «Болото Ельня» стали общественными инспекторами охраны природы
Установлены информационные стенды на ТВП "Болото Ельня", "Сервечь", "Налибокская пуща"
Захавальнікі ТВП у калоніі бакланаў і чапель
"Урожайный" год бородатой неясыти
Орнитологи и хранители посчитали вертлявую камышевку на ТВП «Сервечь»
У чаканні сіваграка
Вясна — пара рамантаваць!
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org