Cудны дзень для афрыканскіх фламінгаАфіцыйныя прадстаўнікі Танзаніі могуць ператварыць у жыццё свае планы па пабудове хімічнага заводу па здабыцці кальцыянаванай соды на возеры Натрон ( Natron ), адзіным месцы на Зямлі, дзе гняздуе амаль мільён малых фламінга. Від мае статус «амаль пагражаемы» ( Near Threatened ). Супольная індыйска-танзанійская кампанія Lake Natron Resources , створаная ўрадам Танзаніі і індыйскай TATA Chemicals company плануе атрымаць дазвол міністра навакольнага асяроддзя Танзаніі Марка Мвандосі ( Mark Mwandosya ) кожную гадзіну выпампоўваць больш за 100 000 літраў прэснай вады і 550 000 л салёнай для прадукцыі кальцыянаванай соды, якая будзе выкарыстоўвацца ў прадукцыі шкла і фарбаў.
[SCREEN:0] Возера Натрон з’яўляецца адзіным месцам размнажэння малых фламінга ва Ўсходняй Афрыцы. Усе паўтара-два мільёна жывучых сёння птушак гэтага віду ў гэтай частцы Афрыкі найбольш імаверна нарадзіліся на гэтым возеры – «афрыканскай фабрыцы фламінга».
Калі кампанія атрымае дазвол на распрацоўкі водных рэсурсаў возера, будзе збудавана электрастанцыя на вуглі, дарогі для аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, а таксама дамы для 1200 будаўнікоў заводу. Гэты праект сур’ёзна пашкодзіць турызму ў трох краінах рэгіёну: Танзаніі, Кеніі і Эфіопіі, а таксама прывядзе да таго, што статус возера як міжнароднага важнага водна-балотнага ўгоддзя будзе прыпынены.
Лідэры прыродаахоўных арганізацый з 23 афрыканскіх краін падпісалі супольную пэтыцыю да Ўраду Танзаніі з заклікам адкінуць планы пабудовы хімічнага заводу на возеры Натрон. Гэтую міжнародную кампанію падтрымаў вядомы натураліст і тэлевізійны вядучы сэр Дэвід Аттэнбора ( Sir David Attenborough ).
Між іншым ён заявіў: «Возера Натрон з агромністымі зграямі ружовых фламінга ёсць адным з найбольшых цудаў дзікай прыроды. Гэтыя фантастычныя птушкі павінны пазаставацца пад найлепшай аховай, якую мы можам ім забяспечыць. Любая значная пагроза іх будучыні не толькі будзе экалагічнай катастрофай, але і прычыніцца да значнага змяншэння колькасці турыстаў ва Ўсходнюю Афрыку, якія, ў сваю чаргу, дапамагаюць быць упэўненымі ў выжыванні дзікай прыроды гэтага своеасаблівага рэгіёну».
Пазастаецца без адказу галоўнае пытанне: чаму шматлікія міжнародныя пагадненні, такія як РАМСАР, канвенцыя па Мігрыруючых відах і пратакол па навакольнаму асяроддзю Ўсходне-Афрыканскай супольнасці, а таскама ацэнка сацыяльнага і прыроднага ўздзеяння ( ESIA ) праекту пабудовы заводу не былі ўлічаны. Вынікі ESIA сцвярджаюць, што «павінна быць прызнана, што даступныя на сёння веды па функцыянаванню экасыстэмы воз. Натрон і звязанаму з ёй маламу фламінга абмежаваныя. І гэта дае сур’ёзныя падставы лічыць, што праект будзе выклікаць вялікую рызыку для віду ў доўгатэрміновай перспектыве, і што не атрымаецца яе змякчыць.»..
Таксама ігнаруецца той факт, што для экатурызму Кеніі і Танзаніі, які з’яўляецца адной з галоўных крыніцаў паступлення замежнай валюты, будзе нанесены адчувальны ўдар. Толькі наўпрост абслугоўваюць турыстаў 200 тысяч танзанійцаў, яшчэ больш уцягнуты праз турыстаў у сфэру паслуг.
…
Д-р Хэйзэлл Шокеллу Томпсан ( Dr Hazell Shokellu Thompson ), кіраўнік афрыканскага аддзялення BirdLife сказаў: «Афрыка робіць вялікія крокі ў ахове сваёй незаменнай біяразнастайнасці. І Танзанія павінна ясна разумець — што менавіта яна хоча сказаць сваім рашэннем па возеру Натрон. Зараз існуе адпаведная магчымасць для танзанійскага Ўраду паказаць, што ён разумее і працягвае сваю адказнасць, і прыняць адпаведнае рашэнне не развіваць прадукцыю кальцыянаванай соды».
02-11-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Здымак малога фламінга з www . JamesWarwick . co . uk