In English, please
Кожны трэці від прэснаводных рыбаў у Еўропе знаходзіцца пад пагрозай знікнення
Кожны трэці від прэснаводных рыбаў у Еўропе знаходзіцца пад пагрозай знікненняКожны трэці від прэснаводных рыбаў у Еўропе знаходзіцца пад пагрозай знікнення

Гэта значна больш высокі ўзровень пагрозы, чым той, які існуе для птушак або звяроў: падрабязней пра гэта тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=281

Пад час даследаванняў таксама апісаныя 47 новых /для Еўропы?/ відаў рыб.

Прадстаўнік МСАП Жан-Крыстоф Ві ( Jean — Christophe Vie ) сказаў: "Гэтае даследаванне паказала, што мы яшчэ далёкія ад дасягнення мэты, пастаўленай урадамі Еўропы, каб спыніць працэс страты біяразнастайнасці да 2010 году. Стан папуляцыі рыб адлюстроўвае стан еўрапейскіх рэк і азёраў. І гэтая кніга высвечвае факт таго, што прэснаводныя экасістэмы знаходзяцца сёння пад адной з найбольшых пагроз."

Колькасць насельніцтва Еўропы з 1900 года практычна падвоілася, паўсюдна развіваліся сельская гаспадарка і прамысловасць, што прывяло да разбурэння амаль 60% еўрапейскіх водна-балотных угоддзяў. За мінулае стагоддзе па ўсёй Еўропе на рэках былі пабудаваныя шматлікія буйныя плаціны для абрашэння, барацьбы з паводкамі і выпрацоўкі электраэнергіі, што прывяло да знікнення шматлікіх м і гр уючы х в і даў рыб. Перавылаў рыбных запасаў і пранікненне чужародных в і даў (і іх хвароб) таксама спрыяла з нікненню абарыгенных відаў рыб. Галоўную пагрозу для рыбы ўяўляе забор вады з адн аго вадаёму , каб выкарыстаць у іншым месцы, — гэта прыводзіць да та го , што шматлікія рэкі пересыхаю ць у летнія месяцы. Рэгіёны, якія падвяргаюцца самым высокім узроўням пагрозы, уключаюць ніжнюю плынь рэк Дунай, Днестр, Дн я пр о , Волга і Ўрал, а таксама Балканскі паўвостраў і паўднёва-заходняя Іспанія.

Адзін са смутных прыкладаў – еўрапейскі вугар ( Anguilla anguilla ) – від, які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення ( Critically Endangered ). Як вядома, вугры размнажаюцца ў Атлантычным акіяне. Колькасць маленькіх вугроў, якія дасягаюць Еўропы, катастрафічна зменшылася з 1980х гг і прыкладна з 2000 г гэтая колькасць састаўляе толькі ад 1 да 5% ад «дакатастрафічнага» ўзроўню. Від пакутуе ад многіх пагроз: перавылаву, дамбаў, інтрадукаваных з новымі відамі рыб паразітаў, забруджвання вады. Ў 2007г. Еўрапейскі Звяз прыняў заканадаўства, якое дапаможа паступова вярнуць колькасць еўрапейскіх вугроў на папярэдні ўзровень. Канвенцыя па рэгуляцыі міжнароднага гандлю знікаючымі відамі ( Convention on International Trade in Endangered Species ( CITES )) змясціла від у Дадатак ІІ. Аднак з-за таго, што асобіны вугроў здольныя размнажацца раз прыкладна на 20 гадоў і надзвычайна разрозьненай цяпер папуляцыі, від здолее ўзнавіць сваю колькасць у найлепшым выпадку толькі праз некалькі сваіх пакаленняў.

(1) Maurice Kottelat & Jörg Freyhof. 2007. Handbook of European Freshwater Fishes Published by the authors. 2007, 646 pp.

Крыніца: www . iucn . org

06-11-2007

Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку з www . iucn . org – еўрапейскі вугар.

Падрабязны артыкул пра птушак, якія апынуліся ў Чырвоным Спісе МСАП-2007 можна на беларускай мове паглядзець тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=143

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org