Прэпарат, які забівае грыфаў, ліцэнзіянаваны для выкарыстання ў ТанзанііАфіцыйны прадстаўнік міністэрства сельскай гаспадаркі Танзаніі сказаў Полу Нхыіт’і ( Paul Nnyiti ) з WCST , што дыклафенак атрымаў ліцэнзію на выкарыстанне ў краіне, назапашаны ў ветэрынарных цэнтрах і можа выкарыстоўвацца, калі кваліфікаваны персанал палічыць гэта неабходным.
«Гэта шокавая навіна азначае, што небяспека нашмат большая, чым мы маглі меркаваць.» – заявіў Пол Нхыіт’і. «Мы зараз баімся таго, што небяспечны прэпарат таксама атрымае дазвол на выкарыстанне ў іншых афрыканскіх краінах. Партнёры BirdLife павінны хутка дзейнічаць, каб папярэдзіць адпаведныя ўрадавыя структуры аб небяспецы дыклафенаку. Неабходна шырокамаштабная кампанія па адкліканні ліцэнзіі на яго выкарыстанне ў Танзаніі і забароне на яго продаж на афрыкнскім кантыненце».
07-11-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Адзін з афрыканскіх грыфаў — Lappet — faced vulture ( Torgos tracheliotus ). Здымак з www. birdlife. org