Наш сайт наведалі 50 тысяч разоў!Найбольш чытаныя абвесткі і навіны:
«Жывая вясна» працягваецца – сустракаем пералётных птушак – прагледжана 344 разы.
Першыя беларускія поплаўныя луні акальцаваныя каляровымі кольцамі – 227 праглядаў (спасылка пра навіну вісіць на галандзкім сайце пра поплаўных лунёў)
Вырваліся наперад абвесткі:
Другі валанцёрскі летнік АПБ на балоце Ельня – 191 прагляд
Шукаем удзельнікаў у міжнародны студэнцкі летнік у Тураве – 191 прагляд
Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення – 188 праглядаў
Запрашаем на чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі – 172 прагляды
«Жывая вясна» па-беларуску – 162 прагляды
Найбольш папулярная навіна з замежжа:
1221 від птушак знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня – 148 праглядаў
Цікава, што навіны з жыцця АПБ і рэгіянальных аддзяленняў нашмат больш цікавяць наведнікаў сайту, чым амаль любыя навіны з замежжа. Таксама значна падвышае «праглядальнасць» абвесткі або навіны яе змяшчэнне ў «папулярных» – г.зн. наверсе навінаў.
Найбольш папулярным рэсурсам, які пакуль не скончаны і не можа працаваць напоўніцу, ёсць наш вызначальнік. Да яго старонак звярталіся больш 3500 разоў.
1199 праглядаў адбылося на старонках раздзелу, які прысвечаны Клубу200.
Потым па папулярнасці ідуць аддзяленні АПБ – 923 звароты, старонкі з апісаннем ТВП – 891 прагляд (сярод ТВП найбольш папулярным застаюцца Альманскія балоты – 193 зварота з невялікім адрывам ад Белавежскай пушчы — на старонку з яе апісаннем заходзілі 185 разоў). Наступнымі па папулярнасці ідуць акцыі АПБ – 547 праглядаў, конкурсы (446) і раздзел «Як назіраць за птушкамі» – на яго заходзілі 436 разоў.
Што тычыцца найбольш папулярных тэмаў на нашым форуме, ўсе лічбы даступныя «простым» наведнікам, і я іх тут не прывожу.
На жаль, запаўненне нават асноўных раздзелаў сайту пакуль не скончана. Не працуе і версія для англамоўных чытачоў. Таму ў наступным годзе варта чакаць яшчэ большай увагі да нашага сайту. І ставіцца да яго мы павінны больш адказна і крэатыўна.
Разам – для птушак і людзей оф- і он-лайн!
07-07-2007
Дзьмітры Вінчэўскі, адзін з мадэратараў навінаў на сайце АПБ