In English, please
Экалагічная катастрофа ў Чорным моры
Экалагічная катастрофа ў Чорным морыЭкалагічная катастрофа ў Чорным моры

Уначы 10 лістапада моцны шторм патапіў і пашкодзіў некалькі караблёў у Керчанскім праліве, які знаходзіцца паміж Азоўскім і Чорным морам. Адзін з танкераў разламаўся на 2 часткі, і з яго трапіла ў мора не менш за 2 тысячы тон мазуту. Патанулі таксама тры караблі, якія перавозілі 6,7 тон серы, патэнцыйна небяспечнай нае хімічнае рэчыва. Па папярэдніх дадзеных, загінулі шэсць маракоў.

Д-р Клэйр’і Папазаглоў ( Dr Clairie Papazoglou ), кіраўнічка еўрапейскага аддзялення BirdLife , так пракаментавала гэтыя падзеі: « BirdLife International вельмі заклапочаны гэтым становішчам, таму што экалагічная катастрофа адбылася на вельмі важнай для дзікай прыроды тэрыторыі»

Дзве ТВП (тэрыторыі, важных для птушак), якія знаходзяцца побач з местам катастрофы: «мыс Кізылташ» і «мысы Таманскі і Дзінскі» яшчэ працяглы час будуць пад пагрозай. Абедзве ТВП былі заснаваны галоўным чынам з-за вялікай колькасці мігрыруючых (да 50 000 водаплаўных) і зімуючых тут птушак. Сярод іх кучаравы пелікан Pelecanus crispus , які мае статус пагражаемага віду, і арлан-белахвост Haliaeetus albicilla .

З-за таго, што шторм працягваецца і прагнозы на бліжэйшыя дні не абяцаюць яго заканчэння, цяжка сказаць, калі змогуць распачацца работы па ачышчэнню птушак, марской вады і ўзбярэжжа ад нафты.

13-11-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак з www . farallones . org

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org