У катэгорыі «Арнітолагі» трыюмфавала сям’я Вінчэўскіх — таксама з Горадні. Здымак Алены Вінчэўскай «Змена падрастае» заняў першае месца, а Дзьмітры Вінчэўскі апынуўся на трэцім з працай «Супермадэлі». Другое месца заняў здымак Вольгі Іванюцінай з Мінску.
У катэгорыях «Ахова птушак» і «Юніорскі кадр», на якія былі дасланы літаральна адзінкавыя працы, перамаглі адпаведна Андрэй Абрамчук (Брэст) і Дзяніс Іванюцін (Мінск).
Сапраўды высокі ўзровень фотаздымкаў гарадзенскіх сябраў АПБ не пакінуў шанцаў на прызавыя месцы іншым фотамастакам, а на праведзеным пад час з’езду АПБ галасаванні ўдзельнікаў гэтага форуму з усёй Беларусі перамога была нават ўмацавана. Бо перамог здымак гарадзенца – «Поплаўны лунь» Георгія Гулеўскага атрымаў найбольш галасоў, за што і быў узнагароджаны прызам глядацкіх сымпатый. Дарэчы, менавіта гэты здымак упрыгожвае вокладку чарговага нумару сяброўскага часопіса АПБ «Птушкі і мы».
Далейшых поспехаў на карысць птушак і людзей!
28-11-2007
Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ), Горадня