In English, please
У нас ёсць гасцініца… для птушак!

Галоўнай мэтай, дзеля якой функцыянуе гэтая не маючая ў Беларусі падобных сабе ўстанова, з`яўляецца рэабілітацыя дзікіх птушак, якія патрапілі ў небяспеку. Знаходзіцца прытулак у будынку Слонімскай станцыі юных натуралістаў, і з`явіўся ён якраз з ініцыятывы дырэктара СЮН Наталлі Блізнюк. Дзякуючы падтрымцы супрацоўнікау станцыі і сяброў Слонімскага аддзялення АПБ гасцініца «Ластаўка» актыўна працуе ўжо другі год. Хто толькі не пабываў у клапатлівых руках яе гаспадароў: савяняты і галубы, гракі і каршун, буслы і верабей, нават свіргуль і лебедзь-шыпун!
Вядома, што ўтрыманне дзікіх птушак – справа няпростая. Галоўная праблема датычыцца, безумоўна, кармоў, якіх часта не хапае, асабліва калі ў «Ластаўцы» жывуць драпежныя птушкі ці буслы, якім патрэбны, адпаведна, мяса і дробная рыба. За дапамогай мы звяртаемся да слонімцаў, якіх запрашаем на экскурсіі (яны бясплатныя), і ў мясцовую інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету.
Зусім імаверна, што менавіта дзякуючы такому арыгінальнаму праекту, як гасцініца для птушак, Слонімскае аддзяленне АПБ стала першым у краіне, пра якое ўжо напісана нават у кнігах. Пагартайце «фаліянт» «Пресс-тур в глубинку», які выйшаў у адным са сталічных выдавецтваў яшчэ ў мінулым годзе. У раздзеле, прысвечаным Слонімшчыне, пра «Ластаўку» вы знойдзеце там цэлы артыкул!
05-11-2007

Святлана Пракоф'ева, Старшыня савета Слонімскага раённага аддзялення АПБ.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org