In English, please
Сустрэча ва ўніверсітэцкіх сцянах
Сустрэча ва ўніверсітэцкіх сцянахСустрэча ва ўніверсітэцкіх сцянахАказалася, што на працягу стагоддзяў змяняюцца толькі метады назіранняў, а цікаўнасць да птушак з развіццём тэхнічных прыстасаванняў і магчымасці падарожнічаць толькі павялічваецца. Далей Яўген Сліж, сябра Рады Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і студэнт 3 курсу біяфаку распавёў пра вялікую белую чаплю – Птушку 2008 году. Праблемы гэтай прыгожай птушкі з заняпадам моды на яе пер’е, на жаль, не скончыліся. І цяпер у нашай краіне, не гледзячы на «чырвонакніжны» статус віду, працягваюцца ўжо як у ахвяры незаконных адстрэлаў на рыбгасах.

[SCREEN:0] Пра АПБ і магчымасці развіцця і рэалізацыі сваіх цікаўнасцяў і здольнасцяў у яе шэрагах менавіта для студэнтаў, расказаў Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і выкладчык ГрДУ Дзьмітры Вінчэўскі. Палявыя летнікі, сэмінары і трэнінгі, праекты, акцыі і кампаніі нашай арганізацыі адкрыты для ўдзелу ўсіх сябраў арганізацыі,а тым больш — для студэнтаў і аспірантаў. Многія на здымках з летнікаў ды іншых мерапрыемстваў пазнавалі сябе або сваіх сяброў па студэнцкай парце.

[SCREEN:1] Аднак студэнты пад час сустрэчы былі не толькі слухачамі. Арганізатараў цікавілі і іх погляды на магчымыя мерапрыемствы і далейшыя сустрэчы. Таму спачатку кожнаму прапанавалася напісаць па два ўласных меркаванні найбольш карыснага баўлення часу разам з АПБ. А потым аб’яднаўшыся ў мінігрупы, студэнты выбіралі з усіх прапаноў пяць найбольш цікавых і значных.

[SCREEN:2] Менавіта гэтыя прапановы і з’явіліся, пасля іх прэзентацыі прадстаўнікамі кожнай мінігрупы, адным з галоўных вынікаў сустрэчы. На непрацяглы час студэнты былі пагружаны ў канкрэтную камандную працу, былі вымушаны дамаўляцца паміж сабой і браць на сябе частку адказнасці. Менавіта гэтыя рысы і адрозніваюць працу найлепшых грамадзкіх арганізацый, да якіх адносіцца АПБ. І да якой — пасля гэтай сустрэчы — далучацца новыя сябры.

[SCREEN:3] Дарэчы, большасць прысутных «прагласавала» за добрую і выдатную адзнакі для сустрэчы (гл. апошні здымак).

Дзякуем усім выкладчыкам біяфаку ГрДУ, дзякуючы якім гэтая сустрэча адбылася, а найперш Вользе Янчурэвіч, Алегу Созінаву і Аляксандры Рыжай.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня.

Здымкі Кацярыны Насута.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org