In English, please
Захавальнікі ТВП у калоніі бакланаў і чапель


15–17 чэрвеня на ТВП «Сярэдняя Прыпяць» (Лунінецкі раён) адбыўся семінар у рамках праекта «Стварэнне сеткі захавальнікаў ключавых водна-балотных тэрыторый у Беларусі». На сустрэчы, якая праходзіла на аграсядзібе «Прыпяцкі плёс», асвятляліся пытанні, звязаныя з дзейнасцю захавальнікаў на тэрыторыі заказніка «Сярэдняя Прыпяць ».

рэкагнасцыроўкарэкагнасцыроўка

У першы дзень семінара перад захавальнікамі ТВП «Сярэдняя Прыпяць» з паведамленнем аб праграме ТВП у Беларусі і дзейнасці захавальнікаў у іншых рэгіёнах краіны выступіла каардынатар праекта Вольга Лукшыц. Супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі (былы Інстытут заалогіі НАН Беларусі) Ірына Самусенка прадставіла прэзентацыю аб калоніі чапель і баклана ў у вусці Лані і ходзе кампаніі па падліках белага і чорнага буслоў. Юрыст, спецыяліст па пытаннях экалагічнага права Рыгор Фёдараў пазнаёміў удзельнікаў семінара з юрыдычнымі асаблівасцямі ахоўваемых тэрыторый Беларусі і статусе грамадскага інспектара аховы прыроды.

Заплылі…далей тупікЗаплылі…далей тупік
Працягам семінара стаў двухдзённы сплаў на байдарках па Прыпяці. Падчас сплаву захавальнікі не толькі знаёміліся з тэрыторыяй заказніка, але і вучыліся вызначаць птушак, абменьваліся вопытам назіранняў у прыродзе. Асабліва цікавым было наведванне калоніі чапель і бакланаў у вусці Лані. Калонія нікога не пакінула абыякавым, нягледзячы на тое, што на шляху да яе давялося пераадолець шматлікія цяжкасці, выкліканыя анамальна высокім узроўнем вады ў гэтым годзе.

Цяжкі шлях да калонііЦяжкі шлях да калоніі
Праявай адказнага стаўлення захавальнікаў ТВП «Сярэдняя Прпыць» да прыродаахоўнай справы стаў такі выпадак. Шукаючы на беразе Прыпяці добрае месца для начлега ў намётах, давялося папрацаваць вёсламі. Нарэшце было знойдзена выдатнае месца на забагненным і парослым хмызняком беразе, дзе было суха, а пад нагамі – белы пясок. Усе пачалі распакоўваць рэчы, рыхтаваць вогнішча і намёты, але супакою не давала пара кулікоў-перавозчыкаў, якая ўвесь час трывожна крычала. Неўзабаве адшукалі і іх гняздо з адным яйкам. Не хацелася пакідаць добрае месца, пакаваць рэчы і зноў збірацца ў дарогу, але вырашылі ўсё ж такі не турбаваць птушак і даць ім шанец.

У цэнтры калоніі – вакол вада.У цэнтры калоніі – вакол вада.
Некалькі дзён семінара пакінулі добрыя ўражанні ад сустрэчы аднадумцаў і выклікалі яшчэ большае жаданне зрабіць свой унёсак у захаванне унікальнага куточка беларускага Палесся.

Захавальнікі ТВП «Сярэдняя Прыпяць»Захавальнікі ТВП «Сярэдняя Прыпяць»

Анатоль Нефідовіч, рэгіянальны каардынатар сеткі захавальнікаў ТВП «Сярэдняя Прыпяць»
Вольга Лукшыц, каардынатар праекта
Фота аўтараў

Птенцовая пора
2 ліпеня 2010 года
Птицы снова в эфире
1 ліпеня 2010 года
Таксама глядзіце
Охраняемая площадь ТВП Простырь увеличилась
Сколько серых журавлей отдыхает на Ельне этой осенью
ТВП «Ореховское» получила статус ООПТ
Сколько коростелей обитает на Средней Припяти?
Браславские озера могут получить статус территории, важной для птиц
Новое место обитания вертлявой камышевки обнаружено недалеко от Минска
Десант хранителей посчитал журавлей на болоте Званец
Участники летника "Начныя жыхары ляСОЎ" покорили самое дикое болото Беларуси
Кто может схватить выгонощанского орлана за хвост?
Новые общественные инспектора от А П Б
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org