In English, please
Канферэнцыя Заходне-Палескага аддзялення ў Брэсце
Канферэнцыя Заходне-Палескага аддзялення ў БрэсцеКанферэнцыя Заходне-Палескага аддзялення ў Брэсце

Замест даклада Андрэя Абрамчука пра мінулае і сучасны стан Беларускага Палесся адбылася прэзентацыя Кшыштофа Вайцехоўскага — госця канферэнцыі з г.Любліна (Польшча), які прадстаўляў агульнапольскую грамадзкую арганізацыю «Працовня на жэч вшысткіх істот» («Працоўня на карысць усіх істотаў»). Ён у дэталях распавёў пра канфлікт у даліне р.Распуда (ТВП і тэрыторыя «Натура-2000») паміж будаўнікамі аўтатрасы «Віа Балтыка», жыхарамі г.Аўгустова і польскімі экалагічнымі арганізацыямі. (Больш падрабязна пра некаторыя найбольш важныя падзеі вакол даліны Распуды можна пачытаць тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=220

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=85 ). ).

У новы састаў Савету аддзялення быў пераабраны Андрэй Абрамчук і абраны Ўладзімір Шуцееў. Апошні і стаў новым Старшынёй аддзялення. Новым намеснікам старшыні (замест Вадзіма Пракапчука, які стаў «простым» сябрам Савету), быў абраны Іван Багдановіч.

За лепшыя фотаздымкі маглі галасаваць усе прысутныя на канферэнцыі, бо фотавыстава была вывешана ў холе ўніверсітэту на першым паверсе. І ў выніку пераможцамі сталі Іван Багдановіч (Брэст) і Алег Кальчанка (Кобрын). А ў конкурсе на лепшае распазнаванне птушак, які праводзіўся ў дзвюх намінацыях – для дарослых і маладых бёдуотчараў — перамаглі адпаведна Аляксандр Сербун (Брэст) і Юры Янкевіч (Маларыта). А напрыканцы былі ўзнагароджаны пераможцы розных конкурсаў, якія праводзіць штогод Заходне-Палескае аддзяленне для сваіх сябраў.

Нефармальная частка атрымалася сапраўды нефармальнай, бо была праведзена на палявой базе аддзялення на ўскрайку балота Дзікага ў Пружанскім раёне.

Дзякуем за запрашэнне на канферэнцыю. Да новых сустрэч – але ўжо ў Горадні.

10-12-2007

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

Здымак аўтара
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org