In English, please
125ці годдзе Тадэвуша Іваноўскага ўрачыста адзначылі сябры АПБ і мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка.
125ці годдзе Тадэвуша Іваноўскага ўрачыста адзначылі сябры АПБ і мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка.125ці годдзе Тадэвуша Іваноўскага ўрачыста адзначылі сябры АПБ і мясцовыя жыхары на радзіме акадэміка.

[SCREEN:0] Дзякуючы падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і адміністрацыі Галавічпольскай сярэдняй школы-саду, атрымалася зладзіць сапраўдную ўрачыстасць. Сёння ў холе школы была адкрыта фотавыстава «Свет птушак», якая складаецца са здымкаў Мікалая Гулінскага (беларускага фотамастака, сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ з Горадні) і літоўскага фотапаляўнічага Кястуціса Чапенаса (Прэзідэнта LOD з Панявежыса). На адкрыцці выставы перад прысутнымі школьнікамі, настаўнікамі, мясцовымі жыхарамі і сябрамі АПБ з Мінску і Горадні выступіў Мікалай Гулінскі, які заклікаў падрастаючае пакаленне дзейнічаць згодна са славамі Тадэвуша Іваноўскага: «любіць прыроду праз яе пазнанне». На жаль, Кястуціс Чапенас захварэў і не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, аднак перадаў прысутным свае самыя найлепшыя пажаданні, агучаныя Дзьмітрыем Вінчэўскім.

[SCREEN:1] Пасля гэтага адміністрацыя школы запрасіла ўсіх на дзве навукова-папулярныя прэзентацыі, падрыхтаваныя сябрамі АПБ з Мінску і Горадні. Васіль Грычык (намеснік дэкана біяфака БДУ і сябра РК АПБ) распавёў пра беларускі перыяд жыцця Тадэвуша Іваноўскага і значэнне яго працаў для сённяшніх даследчыкаў птушак у Беларусі. Аказалася, што беларускія орнітолагі добра ведалі пра дзейнасць свайго калегі з Літвы акадэміка Тадаса Іванаўскаса. Але калі пад час працы над кандыдацкай дысэртацыяй Васіль Вітальевіч знайшоў у Заалагічным музеі Пецярбурга зборы птушак з пачатку ХХ ст. невядомага даследчыка з Лідзкага павету Т.Іваноўскага, зусім не проста было зразумець, што гэтыя два прозвішчы насамрэч адносяцца да аднаго чалавека. У красавіку 1918г. Іваноўскі, ці ўжо Іванаўскас, канчаткова пераязжае ў незалежную Літоўскую рэспубліку, але не парывае сувязяў з Беларуссю.

[SCREEN:2] Разам з выдаўцамі беларускага часопісу «Крывіч» (выходзіў у Коўне-Каўнасе ў 1923-27гг.) Вацлавам Ластоўскім і Клаўдзіем Дуж-Душэўскім у 1924г. ён удзельнічае ў падрыхтоўцы артыкулу «Номэнклятура беларускіх птушак» ( „Крывіч», № 1 (7), Каўнас, 1924, с. 48-59, 118). Фактычна, гэта была першая спроба навуковага абагульнення беларускіх назваў для 199 відаў найбольш распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі прадстаўнікоў гэтага класу жывёлаў. Цікава адзначыць, што многія з прапанаваных назваў цалкам, а некаторыя з невялікімі зменамі, былі выкарыстаны ўжо сучаснымі беларускімі орнітолагамі для складання Навуковага спісу назваў птушак нашага кантыненту ў 1999-2000гг. пад час працы над перакладам і публікацыяй палявога вызначальніка «Птушкі Еўропы» (Варшава, «ПВН», 2000, 532 с.). Дарэчы, тэкстамі з гэтага вызначальніка можна карыстацца на нашым сайце ( http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=viznachalnik ).

Дзьмітры Вінчэўскі (Старшыня Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і выкладчык біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсытэту імя Я.Купалы) распавёў пра літоўскі перыяд жыцця і дзейнасці Тадаса Іванаўскаса. Напрыканцы сустрэчы Дз.Вінчэўскі ад імя грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» перадаў у бібліятэку школы палявы вызначальнік «Птушкі Еўропы».

Пасля гэтага сябры АПБ былі запрошаны ў школьны краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з невялікай, але густоўна падабранай і аформленай экспазіцыяй. Больш падрабязна пра сувязі Іваноўскіх з гэтымі мясцінамі і іх жыццёвыя шляхі расказала

Алена Ў ладз і м і ра ў на Дзям і да — настаўніца малодшых класаў і экскурсавод у адной асобе.

[SCREEN:3] З удзячнасцю за цёплую сустрэчу, пасля развітання з прадстаўнікамі школы, сябры АПБ накіраваліся на непрацяглую экскурсію ў маёнтак Іваноўскіх «Лябёдка», які знаходзіцца літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад в.Галавічполе. Будынкі і зараз знаходзяцца ў выдатным стане і ўражваюць прыгажосцю, стылем і велічынёй (гл. фотагалярэю тут: http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=51 )

Скончылася ўрачыстасць неафіцыйнай часткай у адной з кавярняў Шчучына.

Дзякуем усім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства, але найбольш адміністрацыі Галавічпольскай сярэдняй школы-сада і яе дырэктару Ларысе Леанідаўне Паўлюкевіч, прэзідэнту LOD Кястуцісу Чапенасу, сябрам АПБ: Васілю Грычыку, Мікалаю Гулінскаму, Аляксандру Вінчэўскаму, Віктару Фенчуку, а таксама Швэдзкаму орніталагічнаму таварыству SOF – без іх падтрымкі ўрачыстасць не адбылася б.

Пасля закрыцця фотавыставы па заканчэнні школьных зімовых канікул усе 29 здымкаў з яе будуць падораны Галавічпольскай школе-саду.

16-12-2007

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня. Здымкі аўтара.

Больш пра Тадэвуша Іваноўскага гл. тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=421

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org