In English, please
Птушка 2008 году засталася зімаваць на Гарадзеншчыне
Птушка 2008 году засталася зімаваць на ГарадзеншчынеПтушка 2008 году засталася зімаваць на Гарадзеншчыне

Вялікая белая чапля – від, занесены ў апошняе выданне «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь». У апошнія гады птушкі ўсё часцей сустракаюцца амаль па ўсёй Беларусі пад час міграцыі. Аднак выпадкі гнездавання чапляў адзначаны толькі на поўдні нашай краіны і з пачатку 1990-х гадоў застаюцца нешматлікімі.

Звычайна вялікія белыя чаплі зімуюць на поўначы Афрыкі. І хаця спарадычна застаюцца на зіму ў Румыніі, Харватыі, Аўстрыі і Галандыі, для Беларусі гэта трэці вядомы выпадак, а для Гарадзеншчыны — першы.

22-12-2007

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

Здымак вялікай белай чаплі Георгія Гулеўскага (АПБ). Іншыя здымкі гэтых птушак можна паглядзець тут:

http://ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=46

PS Роўна праз тыдзень, 28 снежня, калі амаль адначасова на ачышчальныя сажалкі прыехалі здымачныя групы СТВ і ОНТ, вялікая белая чапля яшчэ знаходзілася там. Колькасць шэрых чапляў, з якімі яна праводзіла большасць часу нават павялічылыся — мы налічылі іх 25 асобін. Аднак як сапраўдная тэлезорка, белая прыгажуня старалася не падпускаць аператараў бліжэй чым на 50-60 м, таму і здымкі працягваліся больш за поўгадзіны, часам прэрываючыся "пагонямі"-пераездамі паміж сажалкамі.

Спадзяемся, што ўмовы зімоўкі не дазволяць загінуць гэтай адзінай белай чаплі, якая засталася ў Беларусі, і мы ўбачым яе ў пачатку наступнага году на тым жа месцы.

З надыходзячым Новым годам — годам Вялікай белай чаплі!

PPS Пад час наведвання ачышчальных сажалак ВА "Гродна-Азот" 8 студзеня — пасля амаль тыдня вялікіх маразоў, мы )Дзьмітры Вінчэўскі, Яўген Сліж і Дзяніс Табуноў) зноў адзначылі вялікую белую чаплю на адной з сажалак. Яна бец цяжкасці пералятала разам з шэрымі чаплямі з месца на месца, і таму мы ацэнваем яе стан як добры. Спадзяемся, што адліга дадасць ёй шанцаў дачакацца вясны.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org