In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем у летнік Юны бёдуотчар-IV

Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ сардэчна запрашае сябраў АПБ старшакласнікаў і студэнтаў 1-3 курсаў (у якасці кіраўнікоў груп і гідаў) узяць удзел у традыцыйным «Летніку юных бёрдуотчaраў» у ваколіцах Страдзецкага возера (20 км ад Брэста) 23 – 27 жніўня 2010 году. Удзельнікі будуць жыць у намётах і самастойна (пад наглядам старэйшых таварышаў) гатаваць ежу.
Арганізатары пры падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF забяспечваюць здаровае харчаванне, цікавую праграму па назіраннях за птушкамі і ў «вольны час» ды вяртаюць кошты праезду да Брэста. Ад Брэста да месца правядзення летніку будзе арганізаваны супольны праезд.
Дахаты ўдзельнікі вяртаюцца ўласным коштам.

У праграме летніка – навучанне методыкам палявога назірання за рознымі групамі птушак ды знаёмства з прыроднымі асаблівасцямі Міжнароднага біясфернага рэзэрвату «Прыбужскае Палессе». Мерапрыемства адбудзецца на беразе Страдзецкага возера – аднаго з найпрыгажэйшых ды найчысцейшых на тэрыторыі рэзэрвату. У апошні дзень летніка адбудуцца камандныя спаборніцтвы па палявым вызначэнні птушак (міні-бёдрэйс), на пераможцаў чакаюць прызы.
Здымкі з папярэдняга летніку можна паглядзець тут: Летнік "Малады бёдўочар ІІІ" . ЯГО ЎДЗЕЛЬНІКІ АДЗНАЧЫЛІ 100 ВІДАЎ ПТУШАК.

Пры сабе патрэбна мець усё, што неабходна ва ўмовах экспедыцыі: пазітыўны настрой, 2-3 змены палявой вопраткі ды абутку (у тым ліку цёплыя і адпорныя на вільгаць рэчы), плаўкі ці купальны касцюм, паходны посуд (кубак, лыжка, міска, легальны ножык), ліхтарык, у разе патрэбы – індывідуальныя спецыфічныя лекі. Вельмі пажадана мець бінокль, але пры неабходнасці ён можа быць выдадзены на час летніку. Смокінгі, сукенкі для кактэйляў, высокія абцасы, упрыгожванні ды іншыя каштоўныя рэчы арганізатары пераканаўча раюць пакінуць у хаце.

УВАГА: непаўналетнія ўдзельнікі павінны прывезці з сабою пісьмовы дазвол хаця б аднаго з бацькоў на ўдзел у летніку. Арганізатары ўсяляк заахвочваюць групавы праезд удзельнікаў да Брэста ў суправаджэнні дарослай асобы (праезд для яе ў адзін бок аплочваецца, палатка-месца пры жаданні забяспечваецца).

Заяўкі на ўдзел у летніку з указаннем прозвішча, імя, узросту, месца вучобы, з якога году ў АПБ, кантактнай інфармацыі (тэлефон, e-mail), заяўку на бінокль на час летніку а таксама пытанні просім кіраваць на электронны адрас [email protected] або на маб. тэлефон +375 294600174 (Святаслаў Валасюк).
Апошні тэрмін разгляду заявак –пятніца, 20.08.2010.
Беручы пад увагу колькасныя абмежаванні, арганізатары пакідаюць за сабою права на правядзенне конкурснага адбору заявак. Маюць перавагу ўдзельнікі, якія даслалі заяўкі раней.

Да сустрэчы на Страдачы!

Арганізатары

Таксама глядзіце
Осень. Ельня. Волонтеры!
Как и зачем стучат дятлы?
Лагерь на Ельне: не плотины, а искусственные гнездовья!
Стань одним из волонтеров Ельни!
А ты едзеш на 10-ты летнік "Начныя жыхары ляСОЎ"?
Волонтеры Туровского луга: вопроса «ехать или не ехать» для нас нет
89 видов птиц и одна редкая стрекоза
Готовь сани летом, а гнезда — осенью
Летнік "Начныя жыхары ляСОЎ"
Итоги волонтерских лагерей "Спасем Ельню вместе-2012"!