In English, please
Дапамажы нашым птушкам і падпішы петыцыю супраць іх знішчэння на Кіпры

Стала вядома, што сёлета на Кіпры адзначана найгоршая сітуацыя з адловам і наступным забойствам птушак за апошнія гады.

Ў параўнанні з тым самым часам у 2009 годзе, сёлета да канца верасня паводле дадзеных, сабраных прадстаўнікамі BirdLife, колькасць сетак для адлову птушак павялічылася на 140%, а выкарыстанне клею, якім абсмароўваюцца галінкі дрэваў і кустоўя – нават на 265%! Трэба дадаць, што колькасць знішчаных на Кіпры рознымі спосабамі мігрыруючых птушак была найбольшай за пяць гадоў менавіта ў 2009 годзе, калі ўвосень было забіта больш чым паўмільёна еўрапейскіх вераб’іных птушак. «Нарыхтоўшчыкі» птушак дзейнічаюць амаль адкрыта, бо невялікія штрафы, якія могуць прысудзіць за такую дзейнасць мясцовыя суды, застаюцца неэфектыўным стрымліваючым сродкам. Рэгіянальныя супольнасці у сваёй большасці падтрымліваюць гэтыя знішчаючыя прыроду традыцыі, якія маюць даволі старажытныя карані. З забітых дробных птушак гатуюць мясцовыя «дэлікатэсы» – т.зв. стравы ambelopoulia, якія шырока даступныя ў мясцовых рэстаўрацыях і нават развозяцца «на дом» у некаторых вёсках. Такая страва з 4 птушачак каштавала ў 2008 годзе каля 50 эўра.

Вядома, што он-лайн подпісы, якія мы збіраем у абарону птушак-мігрантаў, сур’ёзна ўспрымаюцца урадам Кіпру.
На сённяшні дзень петыцыю падпісалі:
з Вялікабрытаніі – 913 чалавек, з Германіі — 547, з Грэцыі — 205, з Італіі – 145.
Аднак мы можам і павінны сабраць больш подпісаў, каб наша меркаванне супраць жахлівых вычварэнстваў у адносінах да птушак на Кіпры было пачутае.
Падпішы петыцыю сам і дашлі заклік далучыцца да яе сябрам і знаёмым:
www.komitee.de/en/protest/protestmail-cyprus

Для гэтага трэба выбраць з выпадаючага спісу: Mr./Mrs./Ms.:

Потым упісаць лацінкай сваё

Імя

Прозвішча

Вуліцу і дом-кватэру

Паштовы індэкс

Горад або вёску (+ раён)

Краіну

Свой е-мэйл

Паводле сайта www.birdwatch.by

Таксама глядзіце
Президент Украины В.Янукович подписал Закон о запрете браконьерских снастей
Валанцёры на абароне кумжы і сёмгі
В Барановичском районе расстреляли лебедей
Кулик-лопатень может быть истреблен
30 месяцев тюрьмы за контрабанду 14 яиц сапсана
Птицы раскрыли секрет сверхдальнего перелета
Контрабандист спрятал редких птиц в брюках
Мадагаскарская птица-поганка признана вымершей
Сага о свиязи или новые нарушения итальянцев в Беларуси (Обновлено)
Браконьеры в законе
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org