In English, please
Запоўніць картку назірання за рэдкім відам птушак можна online

Вы назіралі новы від птушак для Беларусі, а магчыма пабачылі птушку якую апошнія 20 год да вас ніхто не бачыў, ці можа знайшлі гняздо рэдкай птушкі далёка за межамі яе асноўнага арэала, каб вашыя дадзеныя не прапалі і мелі науковае значэнне, такія рэгістрацыі патрэбна накіроўваць на разгляд Беларускай арнітафаўністычнай камісіі (БАФК) .
Горная пліска, якая ўпершыню была адзначана ў Маларыце ў 2008 годзе. Фота А. СербунаГорная пліска, якая ўпершыню была адзначана ў Маларыце ў 2008 годзе. Фота А. Сербуна

З сённяшняга дня ў наведвальнікаў сайта Birdwatch.by з’явілася магчымасць падаць сваё назіранне on-line. Запоўніўшы адмысловую форму , якая з’яўляецца віртуальнай копіяй афіцыйнай карткі назіранняў БАФК, вы яе адсылаеце ў сакрэтарыят для разгляду камісіі.

Як лічыць сакратар БАФК Ірына Самусенка, з’яўленне дадзенай магчымасці павінна паспрыяць павілічэнню колькасці пададзеных назіранняў:

«Спадзяюся, што актыўнасць як назіральнікаў, так і БАФК, толькі павялічыцца. Да гэтага часу ў БАФК паступілі дадзеныя каля 10 назіранняў рэдкіх птушак за 2010 г. На жаль, пра некаторыя «знакамітыя» рэгістрацыі ў БАФК ніхто з назіральнікаў афіцыйна не звяртаўся. Напрыклад, ніводнага паведамлення няма аб горным свірстуне, якога актыўна абмяркоўвалі на сайце ўжо амаль што год таму

На дадзены момант у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 317 відаў птушак, 4 з якіх былі зацверджаны на мінулым паседжанні БАФК — сібірская гага (Polysticta (Somateria) stelleri ), сокал-балабан (Falco cherrug ), горная пліска (Motacilla cinerea ), малы баклан (Phalacrocorax pygmeus ). Патэнцыйна, на бліжэйшай сустрэчы камісіі да гэтага спісу можа дадацца яшчэ як мінімум 4 віда.

Перад тым як запоўніць картку, калі ласка азнаёмцеся з патрабаваннямі БАФК да разгледжваемых назіранняў. Чым больш поўна і дакладна запоўнена картка, тым меньш пытанняў узнікае ў сябраў камісіі пры абмеркаванні рэгістрацыі, напамінае Ірына Самусенка:

«Кожнаму з нас хацелася каб рэдкія і цікавыя назіранні не заставаліся вядомымі толькі вузкаму колу сяброў. Калі хто не мае жадання або часу друкаваць тыя назіранні самастойна, каб іх улічвалі не толькі Вы, але і іншыя зацікаўленыя асобы, вельмі добрай магчымасцю распаўсюджвання важнай навуковай інфармацыі з'яўляюцца рэгулярныя паведамленні разгледжаных і зацверджаных БАФК назіранняў, якія друкуюцца ў журнале АПБ (Суббутэа) з захаваннем спасылак на аўтараў рэгістрацыі. »

Па матэрыялах сайта www.birdwatch.by

Таксама глядзіце
Сколько коростелей обитает на Средней Припяти?
Рэдкая птушка даляцела...
ПУСТЕЛЬГА В БРЕСТЕ СНОВА ОНЛАЙН!
СЕНСАЦИЯ! ПЕРВЫЕ ФОТОГРАФИИ ЛАПЛАНДСКОГО ПОДОРОЖНИКА В БЕЛАРУСИ!
В НАЦПАРК «ПРИПЯТСКИЙ» ЗАЛЕТЕЛИ АМЕРИКАНСКИЕ УТКИ, А В БАРАНОВИЧСКОМ ЛЕСХОЗЕ ПОСЕЛИЛИСЬ АЗИАТСКИЕ ЛИСЫ
Кто больше заплатит за смерть зубра? (Ответ Минприроды)
Самая маленькая сова Европы в Минске
В Беларуси официально зарегистрировано 320 видов птиц
"Ахова птушак Бацькаўшчыны" предпримет меры по восстановлению в Беларуси численности вертлявой камышевки
«Орлиный клуб» Эстонии решил поощрить премиями тех, кто обнаружит не известные до сих пор гнезда
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org