In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Беларусі адзначаны новы для краіны від птушак — Паўночная олуша!

Гэта гучыць неверагодна, але факт — паўночная олуша ( Sula bassana ) можа папоўніць спіс птушак Беларусі. 5 кастрычніка мёртвая птушка з маскоўскім кальцом была знойдзена ў вёсцы непадалёку ад горада Смалявічы. Інфармацыю пра кальцо ў Беларускі цэнтар кальцавання птушак (БЦКП) перадаў Віталь Сахвон, якому праз знаёмых патрапіла дадзенае кальцо.

Вось як адбылася знаходка птушкі са слоў Віталя:

"Впервые он ее обнаружил по дороге на работу 5.10.2010 г. на тротуарной дорожке, проложенной вдоль автомобильной дороги (в метрах 30 от небольшого пруда) в небольшой деревушке, в 15 км от Смолевич. При ее осмотре он не обнаружил свидетельств того, что ее подстрелили. Я предполагаю, что олушу могла сбить машина, т.к. она лежала посреди дорожки, как будто ее специально здесь положили. Птица еще лежала на прежнем месте в течение 3 дней, но после исчезла. Естественно местные, коллеги по работе, не предали никакого значения находке и "с легкостью" определили птицу почему-то, как черная выпь, сказав, что это обычная птица в их краях."

Праз 3 тыдні з Маскоўскага цэнтра кальцавання прыйшоў адказ, што гэта паўночная олуша, якая была акальцавана птушанём (31.07.2010) у Мурманскай вобласці Расіі у Кандалакшскім запаведніку на востраве Харлаў.
Арэал распаўсюджання паўночнай олушыАрэал распаўсюджання паўночнай олушы
Место расположения острова Харлов в Баренцевом море, откуда прилетела олушаМесто расположения острова Харлов в Баренцевом море, откуда прилетела олуша

Па словах Паўла Пінчука, дырэктара БЦКП:

"Дадзенае вяртанне даволі незвычайнае, па той прычыне, што птушка знойдзена далёка ад марскога ўзбярэжжа на якім яны гняздуюць і ўздоўж якіх мігруць. Часткова, гэта можна патлумачыць тым, што гэта маладая птушка, для якіх ў сваю чаргу характэрны разлёт да 5 000 км ад месца нараджэння."

Паўночыная олуша марская птушка, якая па памерах большая за нашага вялікага баклана. Адной з асаблівасцяў дадзенага віда з’яўляецца сваесаблівы характар палявання на рыбу. Птушка з вялікай вышыні нырае на глыбіню ў некалькі метраў і лапае тлустую рыбу, якая недасягальна для іншых птушак, што кормяцца ў паверхні вады.
Дарослая птушкаДарослая птушка
Маладая птушкаМаладая птушка

Яшчэ ў гэтым годзе паўночная олуша можа папоўніць афіцыйны спіс птушак Беларусі, пасля таго як дадзеная знаходка будзе разгледжана Беларускай арнітафаўністычнай камісіяй (БАФК), інфармацыю для якой Віталь Сахвон даслаў праз сайт Birdwatch . by

Гэта ўжо трэці від, які адзначаецца для Беларусі па знаходцы замежнага кальца, раней былі палярная крычка (Sterna paradisaea ) і стеллерова гага (Polysticta stelleri ).

Яўген Сліж , Гародня-Мінск
Па матэрыялах www.birdwatch.by
УВАГА! Паглядзець відэазапіс на мабільны тэлефон першай олушы ў Беларусі можна па гэтай жа ссылцы!


Свае каментары можаце пакідаць на нашым ЖЖ !

Таксама глядзіце
Некрошечная находка
Первое в Беларуси гнездо шилоклювки — в Турове!
Орел-могильник под Могилевом!
На Полесье — сибирский черноголовый чекан!
Летяга "прилетела" спустя 20 лет
В новый год — с 329 видами птиц!
Средиземноморская чайка: еще плюс один вид птиц в Беларуси!
У Минска появился бургомистр
Кудрявый рыбак
Фонскаломба: у Беларусі адзначаны 65-ы від стракоз