In English, please
Віншуем усіх з Новым годам і Калядамі!

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" шчыра віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі!

Малюнак К. ГрачоваМалюнак К. Грачова

Як ідзе Новы Год, на ўсім сьвеце народ
Да жычэньня сабе штосьці мае;
Дык і ты, як усе, спаткай году прыход,
Беларусаў сямейка худая.


Кожны год, што мінаў, штосьці нам не дадаў,
Аж сабраўся так доўг немаленькі.
Хай жа Новы наш Год, што прыйшоў, завітаў
Зьверне ўсё нам, як ёсьць, да капейкі!


Хай ня будзе круцель, дасьць нам просьценькі цэль
К лепшай долі, і волі, і славе;
Мы ня зналі жыцьця, ні вясёлых нядзель, –
Хай Год Новы ўсё гэта паправе!


Сваркі, звадкі ня раз былі згубай для нас,
Разлучалі са шчасьцем, з свабодай...
Хай жа з Новым Гадком новы бліжыцца час,
Брацтва, роўнасьць, супольнасьць і згода!


Во жычэньні ўсе, Новы Год, да цябе;
Іх ня вельмі і многа, здаецца.
Так і песьня пяе, так, людцы вы мае,
Знаю, у думках усім вам снуецца!


1908 Я. Купала

© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org