In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на летнік "Начныя жыхары ляСОЎ"!

Сёлета, ужо ў шосты раз, адбудзецца палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» . Традыцыйна месцам правядзення летніка з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці . Для тых, хто мае праграмму Google Earth Pro, каб убачыць, як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты N52 43 52,22 E24 17 25,18). Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ». Гэтым разам летнік пачне сваю працу 1 красавіка і працягнецца да 5 красавіка ўключна. На працягу 5 дзён, у любы час можна далучыцца да працы летніка і самастойна вызначыць працягласць свайго пабыту (ад 1 да 3 дзён).

Сёлета удзельнікам прапануецца адмысловая праграмма ў якой:

— блуканне па начным лесе (улікі соў);

— блуканне па наваколішніх багнах (пошукі і праверка гнёзд і гнездавых скрынь);

— вырабленне і развешванне штучных гнездавых скрынь;

— праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрынь;

— праца па добраўпарадкаванню базы лагеру;

— цікавыя прэзентацыі і відэафільмы прыродазнаўчага характару;

— інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.


Каб прыняць удзел ў летніку неабходна на адрас [email protected] накіраваць анкету-заяўку. Да удзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі па харчаванню і размяшчэнню ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць кошт даезду ў адзін бок. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ваўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Анкета удзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ — 2011»


1. Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

2. Узрост

3. Хатні адрас

4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?

5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?

6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і гтд.)?

7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі?

8. На колькі (1-3) дзён і ў якія тэрміны (1-5) Вы плануеце Ваш удзел у летніку? (пазначце каліласка дакладны тэрмін)

9. Колькі прыкладна будзе каштаваць Ваш даезд да месца правядзення летніку ў 1 бок?

10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас

Таксама глядзіце
Клюква, журавли и дигископинг
Осень. Ельня. Волонтеры!
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Как и зачем стучат дятлы?
Увидеть журавлей, попробовать клюкву и обратиться к Президенту Ливана
18 сентября на "Жураўлях і журавінах" с АПБ!
Лагерь на Ельне: не плотины, а искусственные гнездовья!
Фестиваль в Миорах: тысячи журавлей, тонны клюквы
20 сентября — на фестиваль "Журавы і журавіны" в Миорах!
Птушкі лятуць да цябе, дружа!