In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
СЁЛЕТНІ BIRDRACE БУДЗЕ 12-ЦІ ГАДЗІННЫМ

Такое рашэнне прыняў на сваім апошнім паседжанні Цэнтральны Савет АПБ.

Спроба павялічыць працягласць Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі з 9 да 12 гадзін упершыню была прынятая ў мінулым годзе. Для таго, каб даведацца пра адносіны да гэтага усіх чальцоў розных каманд за розныя гады, якія ўдзельнічалі ў гонках за птушкамі, было нават праведзенае адмысловае апытанне, пад час якога большасць выказалася за павелічэнне працягласці цікавых і своеасаблівых спаборніцтваў. Аднак ў 2010 годзе Цэнтральны Савет АПБ пастанавіў заставіць 9 гадзінныя гонкі за птушкамі.

Цяпер рашэнне прынятае ў адпаведнасці з меркаваннямі большасці спаборнікаў.

Такім чынам VIII Адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі адбудзецца ў першую суботу верасня – 03.09.2011 з 6.00 да 18.00. Гэта дазволіць не толькі наведаць больш цікавых для назіранняў птушак месцаў, адзначыць больш відаў і атрымаць больш поўны зрэз восеньскай міграцыі для ўсёй краіны. Але і павялічвае магчымасць удзелу ў гонцы за птушкамі як замежных – бо для нашых гасцей з-за мяжы нашмат цікавей назіраць за птушкамі 12 гадзін, чым 9, так і мясцовых каманд, якія станавіліся чэмпіёнамі ў мінулыя гады. Цяпер ўсё пачынаецца практычна з «нуля» і права называцца лепшымі бёдуотчарамі трэба даказваць зноў.

Пакуль застаюцца невызначанымі некаторыя важныя нюансы – напрыклад, калі афіцыйна падводзіць вынікі бёдрэйсу – позна ўвечары ў дзень спаборніцтваў ці на наступны дзень. Але галоўнае цяпер зразумела – глядзець птушак на чэмпіянаце будзем на працягу 12 гадзін.

У 2010 годзе быў усталяваны абсалютны рэкорд 9-ці гадзінных спаборніцтваў – міжнародная каманда «Lintu» («Птушка» – фін.) адзначыла 114 відаў птушак . Цяпер афіцыйна гэты рэкорд будзе ўжо немагчыма пабіць, бо наступныя спаборніцтвы будуць больш працяглымі.


Дзьмітры Вінчэўскі
Перадрукавана з сайта www.birdwatch.by
Здымак з мінулагодняга чэмпіянату Леаніда Шчаглова

Таксама глядзіце
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
BirdRace 2017: 126 видов птиц за 12 часов!
BirdRace 2017: на 1-11 рассчитайсь!
BirdRace-2017: команды-участницы
BirdRace-2017: "собери" птиц за 12 часов!
Фотобердинг продолжает раздавать награды!
"Астерикс и Обеликс" открыли Цнянку
Принимай бердвотчеров-фотографов, Цнянка!
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!