In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Увага. Пошук!

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага 3000 сябра. Сябры з’яўляюцца асноўным рухавіком АПБ, яе апорай. На актыўнасці сябраў АПБ базуюцца поспехі валанцёрскіх акцый, улікаў і назіранняў. Менавіта ад імя сваіх сябраў АПБ выступае ў кампаніях па забароне веснавога палявання, ахове балот.

Сёння грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» – найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі. Гэта 14 рэгіянальных аддзяленняў і звыш 130 школьных клубаў «Крылаты дазор». На пачатку жніўня 2011 года колькасць сябраў АПБ наблізілася да трох тысяч. Каб адсвяткаваць гэтае дасягненне разам, АПБ абвяшчае ўзнагароду свайму будучаму 3-тысячнаму сябру.

Вы даўно планавалі далучыцца да АПБ? Зрабіце гэта зараз! Падтрымайце дзейнасць АПБ і далучыце свой голас да галасоў тысячаў беларусаў. Цяпер зрабіць гэта стала яшчэ прасцей – заплаціць сяброўскі ўзнос можна літаральна не выходзячы з-за кампутара.

Пра катэгорыі сяброўства, матэрыялы і мажлівасці, што атрымлівае кожны сябра АПБ глядзіце болей на сайце АПБ

Ўзнагародай трохтысячнаму сябру АПБ стане камплект для назірання за птушкамі – бінокль, вызначальнік птушак і палявы тэрмас. Спецыяльныя прызы будуць таксама і для ўсіх, хто ўступіць у АПБ напрацягу жніўня.

Фота: Э.Данцова