In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Язэп Драздовіч беларускі Джон Адзюбон?

Імя натураліста і мастака Джон а Адзюбона (англ. John James Audubon ) займае значнае месца ў культуры і гісторыі ЗША. Павага да мастака, галоўнай працай якога стала кніга «Птушкі Амерыкі», выказваецца пры дапамозе шматлікіх аб’ектаў, паркаў, навуковых устаноў, якія носяць яго імя. Адна са старэйшых сусветных прыродаахоўных арганізацый свету, партнёр Birdlife International у ЗША, носіць імя Audubon – у гонар мастака. Выстава «Вобразы Амерыкі», якая вандруе па свеце і складаецца з 40 выяў найбольш значных для ЗША твораў выяўленчага мастацтва і архітэктуры, змяшчае і копію выявы фламінга, створаную Адзюбонам. А ў красавіку 2001 года пошукавік GOOGLE стварыў спецыяльны стыль свайго лагатыпу, прысвечаны 226-й гадавіне з дня нараджэння дзеяча. Даведацца больш падрабязна пра Джона Адзюбона нескаладана праз Інтэрнэт. Імя мастака не было забыта, таму нашчадкам не было патрэбы аднаўляць яго.

Намнога менш пашанцавала выбітнаму беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу, імя якога была адноўлена і ўслаўлена дзякуючы энтузіястам. Мастак, пісьменнік, этнограф і даследчык космаса, ён не абышоў увагай у сваіх творах і свет птушак. Пры наведванні музея імя Язэпа Драздовіча ў в. Германавічы (Шаркаўшчынскі р-н), нашу ўвагу прыцягнулі дзве працы. Адна з карцін адлюстроўвала гушчар лесу і пару глушцоў, другая ўяўляла сабой распісны дыван з трыма кралькамі. Хто ведае, магчыма ў нас таксама ёсць свой Адзюбон, працы якога захоўваюцца ў розных архівах ці былі навечна страчаны ? Падрабязней пра Язэпа Драздовіча можна пачытаць тут .

КралькіКралькі
глушцыглушцы

Лагатып Google прысвечаны 226-й гадавіне з дня нараджэння Джона АдзюбонаЛагатып Google прысвечаны 226-й гадавіне з дня нараджэння Джона Адзюбона

Вольга Лукшыц