In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Мемарыяльная праграма падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука


Брэсцкае областное аддзяленне абвяшчае конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).

Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана ) і накіраваць яго ў адрас Сакратарыята праграмы ([email protected]). Апошні тэрмін падачы заявак — 30 лістапада бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на чарговай канферэнцыі Брэсцкага абластнога аддзялення.

Мэта праграммы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: пакупка неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы, ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.

Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях.

Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце [email protected] альбо па тэлефонах +37597253216, +375297929924.

Андрэй Абрамчук

Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «АПБ»

Палажэнне :

Мемарыяльная праграма падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).
1. Мэта праграмы: фінансавая падтрымка маладых даследчыкаў у рэалізацыі палявых даследванняў у галіне арніталогіі на тэрыторыі Беларусі.

2. Праграма падтрымлівае толькі палявыя арніталагічныя даследванні. Перавагу маюць доўгатэрміновыя даследванні (маніторынг), а таксама арніталагічныя даследванні на зусім не даследаваных або маладаследаваных тэрыторыях/рэгіёнах.

3. Прыярытэтныя накірункі падтрымкі:

- даследванні раней нявывучаных тэрыторый;

- фауністычныя даследванні малавывучаных ТВП, ААПТ або іх частак ці такіх тэрыторый, якія могуць атрымаць адзін з гэтых статусаў у выніку атрымання дадатковых дадзеных.

- авіфаўністычныя даследванні на рыбгасах;

- вывучэнне розных аспектаў міграцыі водна-балотных птушак.

4. Падтрымліваюцца даследванні, якія будуць праводзіцца ў межах Рэспублікі Беларусь.

5. Праграма накіравана на падтрымку маладых навукоўцаў і калектываў даследчыкаў (вучні старэйшых класаў, студэнты, магістранты, аспіранты) ва ўзросце да 26 год.

6. Заяўкі могуць прыймацца некалькі разоў на год.

7. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца апублікаванне атрыманых вынікаў або значнай іх часткі не пазней як праз год пасля заканчэння рэалізацыі праекту даследаванняў, падтрыманых Праграмай. Камітэт праграмы гатовы аказаць неабходную кансультацыйную і практычную дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў да друку ў выглядзе тэзісаў на навуковую канферэнцыю або навуковага артыкулу.

8. Заяўкі разглядаюцца на конкурснай аснове Камітэтам Праграммы, у які ўваходзяць прадстаўнікі Заходне-Палесскага рэгіянальнага, Брэсцкага і Гродзенскага абластных аддзяленняў АПБ, а таксама прадстаўнікі ад асоб або арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у падтрымку Праграммы і выказалі жаданне ўвайсці ў склад Камітэту. Камітэт простым галасаваннем абірае старшыню. Старшыня пры роўнай колькасці галасоў мае вырашальны голас. Да разгляду заявак, па рашэнню Камітэта Праграммы, могуць выкарыстоўвацца знешнія (не сябры АПБ, не донары) эксперты.

9. Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ выконвае агульныя арганізацыйныя функцыі (збірае заяўкі, накіроўвае іх членам камітэту, сочыць за датрыманнем тэрмінаў і ўмоў атрымання дапамогі для рэалізацыі праектаў аплікантамі і г.д.). Дзеля гэтага Саветам аддзялення абіраецца сакратарыят праграммы ў складзе 1-3 асоб.

10. Вынікі адбору конкурсных заявак абвяшчаюцца на сайтах АПБ: www.birdwatch.by, www.ptushki.org і інш.

11. Праекты, разлічаныя на час, не большы 6 месцаў, могуць разлічваць на аднакратную падтрымку з Праграмы на суму не большую за 500 даляраў ЗША ў эквівавленце ў беларускіх рублях. Правекты, разлічаныя на час большы за паўгады, могуць разлічваць на суму не большую за 800 даляраў ЗША ў эквіваленце ў беларускіх рублях Прэтэндаваць на падтрымку больш за 500 даляроў ЗША могуць толькі асобы, якія паспяхова ўдзельнічалі ў праграмме раней.

12. Праграма не падтрымлівае набыццё матэрыялаў і абсталявання, акрамя оптыкі і вызначальнікаў, але агульным коштам не больш за 30% ад сумы падтрымкі, якая запрошваецца.

13. Бюджэт Праграмы фарміруецца на падставе дабрачынных складак фізічных і юрыдычных асобаў.

14. Для таго каб прыняць удзел у конкурсе Праграммы, неабходна падрыхтаваць і накіраваць ў Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ (сакратарыят Праграммы) заяўку па адпаведнай форме. Адрас для карэспандэнцыі, тэрміны падачы заявак і форма заяўкі размешчаюцца на сайтах: www.birdwatch.by, www.ptushki.org і інш, разам з абвесткай аб пачатку праца Праграммы.