In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Першыя буслы паспяхова выгадавалі птушанят на спецыяльных платформах, усталяваных на слупах ЛЭП

Фото С.СидорукаФото С.СидорукаНа працягу 2009-2010 гг. Брэсцкае абластное аддзяленне АПБ разам з польскім Прыродаахоўным таварыствам «Bocian» і Заходне-Украінскім арніталагічным таварыствам удзельнічала ў рэалізацыі праекта «Прыродаахоўныя арганізацыі і энэргетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла». Галоўным выканаўцам праекта з’яўлялася Таварыства «Bocian», а фінансавую падтрымку аказаў The Non-Governmental Organisations Fund Financial Mechanism і The Norwegian Financial Mechanism.

Праблема птушак і ЛЭП вельмі востра стаіць у большасці развітых краін. А найбольш востра стаіць праблема ўзаемаадносін белах буслоў і ЛЭП. Неаднаразова гэтае пытанне ўздымалася і ў нашай краіне сябрамі нашай арганізацыі. Нажаль, большасць спроб вырашыць гэтую праблему скончылася безвынікова. Ці то сродкаў нехапіла ў тых, хто спрабаваў, ці то інтузіязму! І вось, нарэшце, менавіта дзякуючы супрацоўніцтву сяброў АПБ і энэргетыкаў з Берасцейшчыны з польскімі і украінскімі калегамі, вырашэнне гэтай праблемы зкранулася з мёртвай кропкі. Ужо ў мінулым годзе, пасля некалькіх сумесных семінараў і публікацый, у Пінскім районе былі ўсталяваны першыя платформы для буслоў на слупах у нашай краіне. У гэтым годзе — у Баранавічскім і Ганцавіцкім.

Безумоўна, за кароткі час цалкам праблему гібелі буслоў на слупах ЛЭП вырашыць не атрымаецца, бо толькі на Берасцейшчыне на слупах што год гняздуе больш за 1000 буслоў. Але галоўнае тое, што энэргетычныя службы нашай краіны самі змаглі ўпэўніцца ў магчымасці вырашэння гэтай праблемы, а буслы тут жа ацанілі намаганні людзей.

Андрей Абрамчук, председатель Бресткого областного отделения АПБ

Таксама глядзіце
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
На Брестчине установят около 200 платформ под гнёзда аистов
Аист из Бродятина второй год провел в Литве
Перепись белого аиста: помогите обработать анкеты!
Промежуточные итоги переписи аистов в Беларуси: птиц стало больше!
BikeBirdWatching 19 ліпеня
Велосипедные учеты прошли в Ушачском районе
Первые новости аистиной переписи
ЛЭП — жизнь или смерть