In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ірынa Яжова: "Маё сяброўства ў АПБ — гэта мой унесак у справу аховы прыроды Беларусі"

У пачатку жніўня наша арганізацыя абвесціла пошук свайго 3000-ага сябра. Для дасягнення гэтай лічбы не хапала крыху меней 100 чалавек.. Мы з цікавасцю праглядалі кожную новую анкету з імкненнем прадугадаць, будзе гэта студэнт ці сямейная пара, знаёмы з арганізацыяй ці зусім новы чалавек.


І ўжо ў сярэдзіне жніўня мы змаглі даведацца імя нашага пераможца – ім аказалася Яжова Ірына, бухгалтар кампаніі "Ю-Строй"з г.Мінска. Але выбраць трохтысячнага сябра аказалася значна лягчэй, чым звязацца з ім і абвясціць гэту навіну. Ні на званкі, ні на электронныя лісты Ірына не адпавядала. Так адбывалася на працягу некалькіх тыдняў, і мы ўжо пачалі думаць пра выбар «новага» пераможца, калі аднойчы ў Сакратарыят патэлефанаваў яе муж. Як аказалася, Ірына адпачывала за мяжой, адкуль вярнулася у сярэдзіне кастрычніка. Яна была прыемна здзіўлена сваёй перамогай, бо, па яе словах, не планавала спецыяльна ўдзельнічаць у конкурсе і жнівень для далучэння да АПБ быў выбраны выпадкова.
Ірына з падарункамі ад АПБІрына з падарункамі ад АПБ

Праз два месяцы пасля выбару 3000-га сябра Ірына змагла атрымаць свае падарункі і распавесці, як яна стала сябрам АПБ:
«З дзяцінства люблю прыроду і з трапятаннем стаўлюся да ўсяго жывога. Успамінаю, калі мне было гадоў 14, я жадала стаць ветэрынарным лекарам, але лёс распарадзіўся па-свойму, і зараз я — бухгалтар.


З гадамі цікавасць да жывёл не прапала, а набыла новы сэнс. Дзякуючы мужу я даведалася пра існаванне арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Ён сябра АПБ з 2008 года. За гэтыя гады я адкрыла для сябе шмат новага як пра жыццё птушак, так і пра іх праблемы.


У наш час тэхналагічны прагрэс развіваецца бурнымі тэмпамі, і ў чалавецтва з’яўляюцца запатрабаванні ва ўсё большай колькасці прыродных рэсурсаў. У прыроды, як правіла, чалавек больш бярэ, чым аддае. Асушваюць балоты, высякаюць лясы, расхінаюць цаліковыя землі, пазбаўляючы жывёл і птушак спрадвечных месцаў рассялення.


Таму я і вырашыла зрабіць свой, хай невялікі, але ўнёсак у справу аховы нашай прыроды і стаць сябрам АПБ. АПБ — гэта, у першую чаргу, прыродаахоўная арганізацыя, і чым больш яна мае сябраў, тым большую вагу яе словы будуць мець ў нашым грамадстве.


Калі будзе ў краіне ўсе больш неабыякавых людзей да праблем птушак, менш такіх праблем, думаю, будзе ў будучыні.
У мяне расце сын, і я жадаю, каб ён бачыў і чуў птушак не толькі ў заапарках ці на малюнках».


Віншуем Ірыну і яе сям’ю і спадзяемся, што яны не раз скарыстаюцца атрыманым камплектам для назірання за птушкамі – біноклем, вызначальнікам птушак і палявым тэрмасам!


Усе сябры, якія далучыліся да АПБ у жніўні, таксама атрымалі карысныя падарункі – вызначальнікі «Растения и животные Беларуси».

Ціхно Кацярына, спецыяліст па развіцці арганізацыі

Таксама глядзіце
Сябра АПБ нумар 7000!
Раздаем значыкі гілёў!
Как учительница из Чаусов убедила детей отложить гаджеты и пойти в "Крылатый дозор"
Новый год и новый взнос
Почему 1350 человек уже поддержали АПБ в 2016 году?
Сколько "голосов" у дикой природы?
Михаилу Никифорову — 60 лет!
"Рэдкіх птушак" становіцца ўсё больш!
Падтрымайце АПБ у 2015!
З 1 лютага змяніліся памеры ўзносаў АПБ