In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вынікі XV З'езда АПБ

 28 января 2012 г. прайшоў XVЗ’езд арганізацыі, на якім разам з супрацоўнікамі сакратарыяту было зарэгістравана 146 удзельнікаў.

Упершыню сябры АПБ, якія прысутнічалі на З’ездзе, змаглі ўзяць удзел у выбары птушкі 2013 г. Загадзя Цэнтральным Саветам былі зацверджаны тры віды птушак – шэрая курапатка, звычайны гіль і удод, – за адну з якіх удзельнікам прапанавалася аддаць свой голас. Усе бюлетэні без падліку галасоў былі запячатаны, і пакет з імі будзе ўскрыты толькі ў верасні, калі мы зможам даведацца «імя пераможца».

Таксама на З’ездзе адбыліся выбары ў Цэнтральны Савет у сувязі са сканчэннем паўнамоўтваў двух яго сябраў А. В. Абрамчука і А. В. Казуліна. У выніку сябрамі ЦС сталі Ірына Эдуардаўна Самусенка, супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НВЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, і Алег Іванавіч Кальчанка, захавальнік ТВП "Званец"з г. Кобрына.

Ірына СамусенкаІрына Самусенка Алег КальчанкаАлег Кальчанка

Тры чалавека былі абраны Ганаровымі сябрамі:

Мікалай Гулінскі — выдатны фотаанімаліст, чые здымкі шмат разоў друкаваліся ў розных беларускіх часопісах і кнігах;

Фрэдэрык Антонавіч Гушча — філатэліст, пераможца шматлікіх міжнародных і беларускіх філатэлістычных выставаў, ініцыятар выпуску серыі паштовых марак "Птушка года Беларусі";

Генадзь Міндлін — арнітолаг і натураліст, супрацоўнік Заалагічнага музею БДУ, аўтар шматлікіх навуковых і папулярных артыкулы, прысвечаных птушкам.

Новыя ганаровыя сябры АПБНовыя ганаровыя сябры АПБ

Раніцай і ў двухгадзіннам перерыве паміж дакладамі працавалі інтэрактыўныя стэнды, дзе ўдзельнікі змаглі і паспрабаваць балотны чай і зрабіць гліняную фігурку з выявай птушак. Увагу дзяцей і дарослых прыцягнула таксама выстава мастацкіх работ на тэму «Вялікі кулён – птушка 2011 года» і фотаработ, дасланых у рамках конкурса. Прызы гледачовых сімпатый атрымалі:

малюнак Ганны Праскуры з Лошніцкай СШ Барысаўскага р-на;

плакат Влада Ліцвіна з Цэнтра пазашкольнага выхавання «Золак», г. Мінск;

фотаздымак "Зимородок-гурман" Дзмітрыя Якубовіча.

Аўтар малюнка Ганна Праскура, Лошніцкая СШАўтар малюнка Ганна Праскура, Лошніцкая СШ

У конкурсе аддзяленняў прызавыя месцы былі размяркаваны наступным чынам:

I месца – Брэсцкае абласное аддзяленне

II месца – Барысаўскае раённае аддзяленне

III месца – Слуцкае раённае аддяленне

За актыўны ўдзел у акцыях і кампаніях АПБ было адзначана таксама Мінскае гарадское аддзяленне.

Настаўніца біялогіі з гімназіі № 11 г. Мінска Зінаіда Васільеўна Емельянава, як і некалькі гадоў запар да гэтага, перамагла ў конкурсе на званне Лепшага сябра АПБ.

На З’ездзе была прынята рэзалюцыя, у якой былі ўзняты пытанні асушэння балот і ўздзеяння ліній электраперадач на птушак. Поўны тэкст рэзалюцыі можна спампаваць тут.

Удзельніка З'ездаУдзельніка З'езда

Таксама глядзіце
"Ахова птушак" — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова"
Грач, щегол и? Кто — третий кандидат на птицу 2018 года?
Збіраем сяброў: 28 студзеня — З'езд АПБ!
У Савет АПБ!
Птицы, волки, люди: как прошел XIX Съезд АПБ?
АПБ збірае сяброў: 23 студзеня — З'езд!
Галка, озерная чайка и ? Кто — третий кандидат на птицу 2017 года?
Запрашаем у Савет АПБ!
Василий Гричик — новый председатель АПБ
XVIII Съезд АПБ побил рекорд участников