In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ляхавіцкі раён развітваецца з фотавыставай "У царстве выганашчанскага арлана"

Месяц красавік адметны не толькі масавым прылётам шматлікіх відаў птушак у Беларусь, але і «пралётам» фотавыставы «У царстве выганашчанскага арлана» на Ляхавіччыну. Выставу можна было наведаць у Ліпску, Свяціцы і Тухавічах. Вы, мае дарагія сябры, па іншых артыкулах ужо добра ведаеце ход адкрыцця выставы, таму паўтарацца не будзем. Цяпер я вам пакажу здымкі з адкрыццяў выставы ў вышэй пералічаных вёсках з невялічкімі каментарамі і ўдакладненнямі.

Школьнікі адказваюць на пытанні анкеты. Шукаюць барадатую кугакаўку. Дзеці яе знайшлі, а вы?Школьнікі адказваюць на пытанні анкеты. Шукаюць барадатую кугакаўку. Дзеці яе знайшлі, а вы?

Калі сказаць ужо зусім груба, то мы з выставай прыехалі ў госці да школьнікаў. А што за госці без падарункаў? Вось мы і расстараліся на фотаздымкі, буклеты і плакаты. Калі сказаць ужо зусім груба, то мы з выставай прыехалі ў госці да школьнікаў. А што за госці без падарункаў? Вось мы і расстараліся на фотаздымкі, буклеты і плакаты.

Але, каб атрымаць падарунак, трэба быць вельмі ўважлівым слухачом. Трэба слухаць і пачуць, глядзець і ўбачыць, шукаць і знайсці.Але, каб атрымаць падарунак, трэба быць вельмі ўважлівым слухачом. Трэба слухаць і пачуць, глядзець і ўбачыць, шукаць і знайсці.

Пераможцы! Вось яны! Прыемна, што ў на кожнай сустрэчы за нават маленькую перамогу радуецца ўся школа, быццам кожны перажывае перамогу сваю асабістую.Пераможцы! Вось яны! Прыемна, што ў на кожнай сустрэчы за нават маленькую перамогу радуецца ўся школа, быццам кожны перажывае перамогу сваю асабістую.

Як? Вы ўжо стаміліся? Тады просім далучацца да інтэрактыўных гульняў разам з намі!Як? Вы ўжо стаміліся? Тады просім далучацца да інтэрактыўных гульняў разам з намі!

У траўні фотавыстава будзе вандраваць па Ганцавіцкім краі. Наведаць яе можна будзе ў Ганцавічах, Раздзялавічах і Хатынічах. Нагадаю, што фотавыстава з вялікай ласкі праграмы малых грантаў пасольства ЗША робіць свой тур па ваколіцах Выганашчанскага заказніка пры падтрымцы OnnodeBruijn. Таму, да сустрэчы на Ганцавіччыне, сябры!

Юля Траццяк, рэгіянальны каардынатар праекту