In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Свіргулі ONLINE!

Цікавая навіна: цяпер на сайце Жывой Вясны www.springalive.net вы можаце назіраць за жыццём 2 сем'яў свіргулёў у горадзе Рэгенсбург (Германія). Птушкі вярнуліся ў свае гнёзды на будынку школы Ханса-Хермана, вядомай як "школа свіргулёў" з-за сваёй актыўнай прыродаахоўнай дзейнасці і асабліва аховы свіргулёў. З 2006 года за птушкамі можна назіраць праз веб-камеры, усталяваныя ў гнёздах. У свіргулёвых сем'яў нават ёсць прозвішчы, якія ім далі вучні школы — Марцінет і Харман. Птушкі ўжо адклалі яйкі і хутка чакаюць маленькіх свіргулёў.

Заходзьце на сайт Жывой Вясны, раздзел "Пра птушак"/Свіргулі ONLINE і атрымлівайце асалоду ад назіранняў за гэтымі цудоўнымі птушкамі.

Ліза Сіткевіч,

каардынатар Жывой Вясны

+375298786573