In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Рэдкая птушка побач з домам

Чарговую экскурсію для клуба «Рэдкая птушка» мы вырашылі прысвяціць пошуку драча ці дзяргача (по рус. коростель), птушкі з сямейства пастушковых з вельмі пранізлівым запамінальным голасам (паслухаць голас).

Ужо пасля аб’яўлення экскурсіі да нас пачалі тэлефанаваць людзі, якія жадалі паведаміць аб вядомых ім месцах абітання драча. Адным з іх быў Андрэй Прыгун, жыхар Мінска, сябра клуба. Здарылася, што драчы жывуць недалёка ад яго дома ў мікрараёне Лошыца. Ён налічыў іх пяць штук, а аднаго нават падпаніў да сваіх ног голасам птушкі, запісаным на мабільны тэлефон. Дарэчы, па славах Андрэя, у яго на тэлефоне запісаны галасы амаль усіх птушак, якіх ён можа сустрэць на прыродзе.

Менавіта ў Лошыцу мы вырашылі направіцца з экскурсіяй. Поле, якое абралі для гнездавання драчы, знаходзіцца літаральна праз дарогу ад жылога шматпавярховага дома. На гэты раз разам з «Рэдкімі птушкамі» да экскурсіі далучылася шмат дзяцей, імёны якіх склаліся ў забаўную рыфмоўку: Жэня-Саша, Коля-Маша і Руслан-Паша.

Дачакаўшыся цемры і папярэдзіўшы дзяцей не шумець, узброеныя фанарыкамі і магнітафонам с голасам драча, мы рушылі ўглыб поля. Драч амаль адразу адазваўся на нашу магнітафонную правакацыю, і ўсе замерлі на месце ў чаканні: няўжо птушка выйдзе да нас з густых зарасляў? Але драч, наадварот, адыйшоў далей. Напэўна, вялікая колькасць людзей, нават з голасам другога драча, яго ні ў якім разе не прываблівала. Тады наперад выйшлі два больш дасведчанных у гэтай справе чалавека: дырэктар АПБ Віктар Фянчук і Прыгун Андрэй. Мы назіралі, як яны, сідзячы ў траве і направіўшы фанарык у старану птушкі, спрабавалі прыцягнуць яе голасам, які непрырыўна гучаў з магнітафона. Як яны распавялі пазней, драч падайшоў даволі блізка і нават паказаў галаву над травой, але ў апошні момант усё ж вырашыў павярнуць у другі бок.

Драч не з’яўляецца рэдкім відам для Беларусі, аднак з-за малай колькасці ў Еўропе ён занесены ў Міжнародную Чырвоную Кнігу і, як следства, у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Фота М.Вераб'яДрач не з’яўляецца рэдкім відам для Беларусі, аднак з-за малай колькасці ў Еўропе ён занесены ў Міжнародную Чырвоную Кнігу і, як следства, у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Фота М.Вераб'я

Пакінуўшы ў супакоі гэтага драча, мы пайшлі шукаць яго сародзічаў. Усяго мы налічылі чатыры птушкі, ні адна з каторых ні згадзілася выйсці «на святло». Аднак нам пашчасціла ўбачыць вушастую саву, якая завітала на поле, хутчэй усяго, падчас палявання.

Спадзяемся, што ўдзельнікі экскурсіі ўжо не забудуць знакамітае «крэкс-крэкс» драча, а хтосьці можа і сустрэне гэту птушку, гуляючы па полю каля свайго дома.

Ціхно Кацярына, супрацоўнік па развіццю аргінізацыі
Фота аўтара

P.S. Запрашаем усіх жадаючых далучыццы да клуба «Рэдкая птушка». Для гэтага дашліце ліст на адрас tsikhn[email protected] альбо запоўніце анкету на гэтай старонке.