In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Апошні тыдзень Жывой Вясны: спяшайцеся змясціць свае назіранні на springalive.net!

Паважаныя аматары прыроды і птушак, у прыватнасці!

У гэтым годзе ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі«Жывая Вясна» мы разам назіралі за прылётам 5 птушак-пасланак вясны  - белага бусла (першая рэгістрацыя 14 сакавіка), вясковай ластаўкі (2 красавіка), звычайнай зязюлі (15 красавіка), чорнага свіргуля (24 красавіка) і шчуркі-пчалаедкі (1о мая). Вельмі цікава было сачыць за гісторыямі назіранняў, якія вы размяшчалі на вясновым блогу.

Але вясна ведае свой час, трэба ўжо і лета сапраўднае сустракаць. Да канца «Жывой Вясны» застаецца тыдзень. Апошні дзень для змяшчэння вашых назіранняў на сайце – 21 чэрвеня. З 22 па 30 чэрвеня вы можаце паведамляць пра свае назіранні каардынатару Жывой Вясны па тэлефоне +37529 8786573 (Ліза Сіткевіч).

Вашыя апошнія назіранні могуць змяніць статыстыку і станоўча паўплываць на месца Беларусі сярод 40 еўрапейскіх краін. На дадзены момант Беларусь займае 7 месца з 1272 назіраннямі. Калі вы яшчэ не заносілі свае назіранні, абавязкова заходзьце на сайт www.springalive.net і ўдзельнічайце ў кампаніі.

Па заканчэнні кампаніі будуць падведзены вынікі, з якімі вы хутка зможаце пазнаёміцца.

Вясна падаравала нам столькі прыгажосці і птушыных спеваў. Мы развітваемся з ёй, кажучы шчырае «дзякуй», а летам будзем далей назіраць за цікавымі падзеямі птушынага свету. Птушкі нам за гэта будуць удзячныя. Хоць яны ўвосень і адлятаюць на поўдзень, але ж у наступным годзе з радасцю вернуцца, каб спяваць нам свае прыгожыя песні.

З павагай,

Ліза Сіткевіч,

каардынатар Жывой Вясны

+375298786573

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино