In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вынікі Жывой Вясны 2012

Сёмы год у Беларусі праводзіцца агульнаеўрапейская кампанія па назіранні за вясеннім прылётам птушак – Жывая Вясна (SpringAlive). У гэтым годзе мы назіралі за прылётам пяці пасланак вясны – белага бусла, вясковай ластаўкі, звычайнай зязюлі, чорнага свіргуля і шчуркі-пчалаедкі.

Дарэчы, першы белы бусел быў адзначаны 10 сакавіка, у той жа дзень была ўбачана першая вясковая ластаўка, 27 сакавіка – звычайная зязюля, чорны свіргуль – 27 красавіка. Рэдкіх для Беларусі шчурак-пчалаедак увогуле зарэгістравана 11.

У сёлетняй кампаніі прымалі ўдзел арнітолагі, кіраўнікі і члены Крылатых дазораў і проста аматары прыроды і птушак. На працягу кампаніі выходзіла інфармацыя пра прылёт чарговай птушкі. Кіраўнікамі Крылатых дазораў праводзіліся экскурсіі па тэматыцы Жывой Вясны, быў арганізаваны фотаконкурс «Маё першае назіранне», у якім ад Беларусі прынялі ўдзел 9 чалавек. На жаль, сярод пераможцаў беларусаў няма (першае месца атрымала польская дзяўчынка), але ўсе яны атрымаюць маленькія ўзнагароды з наступнай рассылкай.

У выніку Беларусь назбірала 1272 назіранні з агульнай колькасці 170824 і заняла 7-ае месца сярод 38 еўрапейскіх краін. На першым месцы Расія, далей Італія, Ірландыя, Польшча, Іспанія і Чэхія. Трэба адзначыць, што больш за ўсё назіранняў атрымала Брэсцкая вобласць – 517, далей Мінская – 489, Віцебская – 126, Гродзенская – 84, Гомельская – 38 і Магілёўская – 18.

Калі казаць пра лепшых удзельнікаў, тут першае месца падзяляюць КД Слуцкага раёна – 426 назіранняў і Баранавіцкі КД – 336 назіранняў. Выдатна! Найбольш актыўных удзельнікаў кампаніі чакаюць узнагароды.

Спадзяемся, гэтая Жывая Вясна падаравала вам шмат незабыўных момантаў на прыродзе. Дзякуем усім удзельнікам Жывой Вясны за цікаўнасць да кампаніі і любоў да птушак. Будзем атрымліваць асалоду ад лета, восені, зімы і чакаць Жывой Вясны-2013!

З павагай,

Ліза Сіткевіч,

каардынатар Жывой Вясны-2012

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино