In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пераможцы і прызёры конкурсаў АПБ у 2008 годзе

Лепшае аддзяленне АПБ 2008 года

Конкурс праходзіў ужо трэці раз. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 8 аддзяленняў і адна ініцыятыўная група з г. Жодзіна.
Нагадаем, што дзейнасць аддзяленняў ацэньваецца па 23 самых розных паказчыках.
Упершыню ў конкурсе былі чатыры намінацыі:
— за ўклад у развіццё АПБ;
— за рэгіянальную актыўнасць;
— за інфармацыйна-выдавецкую дзейнасць;
— за актыўны ўдзел у рэспубліканскіх кампаніях і акцыях АПБ.
Намінацыі даюць магчымасць адзначыць больш адзяленняў альбо ініцыятыўных груп, таму што атрымаць агульную перамогу або нават стаць прызёрам даволі складана.
Такім чынам, у намінацыі «За ўклад у развіццё АПБ» ганаровымі дыпломамі і прызамі адзначаны Гродзенскае абласное , Заходне-Палескае рэгіянальнае , Шумілінскае , Мядзельскае і Лунінецкае раённыя аддзяленні.
У намінацыі «За рэгіянальную актыўнасць» прызёрамі сталі Гродзенскае абласное, Заходне-Палескае рэгіянальнае, Шумілінскае і Іванаўскае раённыя аддзяленні.
«За інфармацыйна-выдавецкую дзейнасць» адзначаны Гродзенскае абласное і Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленні.
Лепшымі ў намінацыі «За актыўны ўдзел у рэспубліканскіх кампаніях і акцыях» сталі Мядзельскае і Слуцкае раённыя, Гродзенскае абласное аддзяленні, а таксама ініцыятыўная група з г. Жодзіна.

Лепшым аддзяленнем 2008 года з вялікім адрывам па агульнай колькасці балаў стала Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ! Усіх сябраў аддзялення віншуем з гэтым дасягненнем. Гэта ўжо другая «вікторыя» гарадзенцаў.
Другое месца заняло Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне.
Трэцяе месца падзялілі Шумілінскае і Мядзельскае раённыя аддзяленні.

Лепшы сябра АПБ

Пераможцам конкурса ў гэтым годзе стала Іна Сінкевіч (Старшыня Шумілінскага раённага аддзялення ). Дзякуючы намаганням Іны, 71 чалавек (з улікам падлеткаў з клубаў «Крылаты дазор») сталі новымі сябрамі нашай арганізацыі. А агульная колькасць сабраных узносаў была рэкорднай і крыху не дасягнула поўмільёна рублёў.
Віншуем Іну з перамогай, жадаем поспехаў ва ўсіх справах і спадзяемся, што наш прыз — мабільны тэлефон, будзе «прыносіць» толькі добрыя навіны.
Другое і трэцяе месца занялі таксама старшыні аддзяленняў — Дзмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное ) і Алена Паршута (Мядзельскае раённае).

ПОЗДРАВЛЯЕМ!

Во втором информационном бюллетене за 2008 г. был объявлен конкурс на лучшую методическую разработку кампаний и акций АПБ. На конкурс пришло 7 разработок. Победителем стала — Галина Зезюлько из Суровенской БШ, Шумилинский район: методическая разработка ко дню водно-болотных угодий «Путешествие по болотам заказника «Козьянский».
Кроме приза от АПБ (бинокль), который получила победительница на ХІ Съезде, методическая разработка будет опубликована в ближайших номерах журнала «Біялогія: праблемы выкладання».
Большое спасибо всем участникам конкурса!
Наталья Поречина, координатор конкурса

Юны арнітолаг года

Асноўная мэта конкурса — падтрымка маладых людзей, якія актыўна цікавяцца птушкамі, праводзяць назіранні, вядуць падрабязныя дзённікі. Менавіта па дзённіках, па іх афармленню і зместу журы вызначае лепшага.
Па выніках конкурса «Юным арнітолагам года» стаў Дзяніс Пасанен (г. Мінск, 10 год). Дзяніс разам са сваёй сям’ёй актыўна ўдзельнічае амаль ва ўсіх мерапрыемствах АПБ. Гэта другая перамога Дзяніса ў конкурсах нашай арганізацыі. У 2007г. ён стаў лепшым у намінацыі «юніорскі кадр» конкурса «Птицы в объективе 2007». Пажадаем Дзянісу перамог і ў будучым.

Итоги кампании
8 студзеня 2009 года
2009 — год серого гуся!
8 студзеня 2009 года
Таксама глядзіце
Конкурс "Построй квартиру для совы!"
Конкурсы і добрыя справы для вушатай савы
Зязюліны дыпломы
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Пачаўся прыём прац на конкурсы "Зязюля — Птушка года 2014"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Як беларусы вясну сустракалі
Вынікі конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася"
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!