In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення

Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення грамадcкай
арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ)

Праграма

Адкрытай справаздачнай канферэнцыі, прысвечанай 115-ці годдзю з дня нараджэння Яна Каханоўскага.

Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

21 лютага, субота

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-10.05 Адкрыццё канферэнцыі .

10.05-10.30 «Жыццё і дзейнасць заснавальніка Гродзенскага заапарку Яна Каханоўскага (1894-1942 к.м.н. Фёдар Ігнатовіч (Гродна)

10.30-11.10 «Назіранні за птушкамі ў Швецыі – ад простага да складанага »– Леннарт Карлссон (Швецыя)

11.10-11.50 «Назіранні за птушкамі як хобі на ўсё жыццё» – Крыстэр Кастрэн (Фінляндыя / Літва)

11.50-12.10 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

12.10-12.50 Афіцыйная частка . Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2008 год і план дзейнасці аддзялення на 2009 год. Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшую выяўленчую работу «Вялікая белая чапля – Птушка 2008 году». Выбары Савета і Рэвізійнай камісіі.*

12.50-13.15 «Інтрадукцыя – подзвіг ці злачынства?» – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)

13.05.-13.40 ВідэаКонкурс на веданне птушак Беларусі сярод падлеткаў і фотаконкурс на веданне арнітолагаў Беларусі мінулых часоў сярод дарослых.

13.40-14.30 АБЕД. Сталовая гімназіі, комплексны абед будзе каштаваць каля 4000 руб.

14.30-15.00 Падвядзенне вынікаў конкурсаў на веданне птушак і ўзнагароджанне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: «Лепшыя фотаздымк i году», «Лепшыя клубы «Крылаты дазор» году», «Лепшы артыкул у «Кабцы» за 2008 год», «Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны».

15.00-15.25 «Роль арнітолагаў у захаванні Белавескай пушчы» — Мікалай Чэркас (Брэст)

15.25-15.35 Прэзентацыя новага праекту «Захаваем жыцці дрэвам» – Алена Вінчэўская (Гродна)

15.35-16.05 Прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму «Лёс зубра». – Рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (Домжарыцы)

16.05-16.30 Перапынак на каву і гарбату

16.30-16.55 «Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе: стан, праблемы, перспектывы» – Андрэй Абрамчук (Брэст)

16.55-17.20 «Нашы поплаўныя луні на міграцыі і ў Афрыцы — працяг гісторыі» – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)

17.20-17.45 «Малая крычка на Нёмане. Стан, праблемы, ахова.» – Яўген Сліж (Гродна)

17.45-18.00 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.

19.00-23.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт25.000 руб .

Пад час канферэнцыі будуць адкрыты выставы конкурсных фотаздымкаў «Нашы птушкі-2009»

і дзіцячых малюнкаў, якія перамаглі ў конкурсе «Вялікая белая чапля – Птушка 2008 году». Ўсе ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2008 годзе і замовіць для сябе любы здымак з фотавыставы фарматам 20Х30 см за 6.000 руб., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ «Кабец».

У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.ptushki.org

* C а Статуту АПБ: « Кворум на канферэнцыі мясцовага аддзялення (далей МА) складаецца з 10 мясцовых сябраў, старэйшых за 16 год. Кожны з мясцовых сябраў АПБ, старэйшых за 16 год, мае 1 голас. Тольк і сябры АПБ старэйшыя за 18 год могуць быць абраны ў выбарчыя органы МА. Савет і рэвізійная камісія МА выбіраецца на канферэнцыі МА. Старшыня і намеснікі старшыні выбіраюцца канферэнцыяй са складу сябраў Савета. »

КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730 — 118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier @ tut . by

Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita @ mail . ru

Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя !

Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзеньні канферэнцыі, зьвязвайцеся з аргкамітэтам!

Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82

Праезд да прып. «Гасцініца «Турыст» , далей перайсьці дарогу і ісці пр.5 хвілін у бок лесапарку Румлёва.

Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9

Ад прыпынку «Абласная філармонія» аўт. №№ 1, 17, 23, 26 і трал. №№ 8, 9, 12.

Ад Аўтавакзалу аўт. №1.

З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1000 руб.).

22 лютага, нядзеля

Прыкладна 10.00-14.00. Экскурсія ў вусце р.Ласасянка ў в.Ласосна (або паездка на ачышчальныя сажалкі ВА» Гродна-Азот» у в.Беражаны. Пра месца і час збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 18 лютага.

Экскурсія адбудзецца, калі Вы загадзя пацвердзіце свой удзел у ёй. Для тых, у каго няма ўласнага, могуць быць выданы біноклі на час экскурсіі.

10.00-15.00. Для адмыслова запрошаных студэнтаў у гімназіі адбудзецца

Сэмінар «Наш погляд на студэнцкія групы АПБ»

Чакаем Вас !

Таксама глядзіце
У Шуміліна адбылася раёная канферэнцыя юных даследчыкаў
Приглашаем на Первую региональную научную зоологическую конференцию "Итоги полевого сезона-2010", проводимую Брестским государственным университетом им. А.С. Пушкина и Западно-Полесским региональным отделением АПБ
Канферэнцыя Лунінецкага раёнага аддзялення: абраны новы Старшыня!
Запрашаем на канферэнцыю АПБ "Мы і птушкі" ў Гродна!
Адбылася канферэнцыя ў Лунінцы
Запрашаем у Брэст
Новы для Беларусі від птушак стаў кульмінацыяй справаздачнай канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ