In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Жывая вясна", новы сезон!



"Жывая вясна", новы сезон! У Беларусі стартуе агульнаеўрапейская кампанія "Жывая вясна". Ужо чацвёрты год разам з жыхарамі ўсёй Еўропы беларусы назіраюць за прылётам веснікаў вясны — пералётных птушак. Каардынатарам кампаніі "Жывая вясна" выступае грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Прыняць удзел у назіраннях можа любы жадаючы. Прыняць у ёй удзел не цяжка. Пазнаёмцеся з чатырма відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ўбачыце або пачуеце менавіта абраныя намі віды — занясіце свае назіранні на сайт кампаніі "Жывая вясна". Калі вы зробіце гэта, вы будзеце мець магчымасць убачыць, як пасланкі вясны з'яўляюцца і ляцяць праз Еўропу, і святкаваць разам, што Вясна зноў Жыве! Рэгіструючы свае назіранні гэтых відаў птушак пад час таго, як яны будуць вяртацца вясною, Вы будзеце ўдзельнічаць у найбуйнейшых вясновых назіраннях у Еўропе, і мы разам даведаемся больш пра міграцыі птушак. Дзякуючы Вашым назіранням, кожны год мы будзем здольныя параўнаць розніцу ў часе прылёту птушак ў розныя гады і ўбачыць, як розныя фактары (напрыклад, змены надвор'я) уплываюць на яго. І калі Вы будзеце ўдзельнічаць у нашым праекце, Вы таксама зможаце самі заўважыць гэтыя змены. Як удзельнічаць. Удзельнічаць у кампаніі "Жывая Вясна" не цяжка і прыемна. Мэта нашага праекту — сабраць дадзеныя як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей — гэта вялікая крыніца інфармацыі пра міграцыі птушак, іх асноўныя рысы і змены ў іх характары, якія адбываюцца штогод. Галоўная перавага кампаніі "Жывая Вясна" над іншымі даследаваннямі ў тым, што ў гэтай акцыі вялікая колькасць удзельнікаў будзе прадстаўляць дадзеныя з усёй тэрыторыі Еўропы.
Як даслаць свае дадзеныя? Дасылка дадзеных не цяжкая. Трэба проста выканаць наступныя інструкцыі:
1) Прачытайце пра віды "Жывой Вясны", абраныя для назіранняў: вясковую ластаўку, зязюлю, белага бусла і чорнага свіргуля (для гэтага зайдзіце ў раздзел "Пазнаёмцеся з абранымі відамі") і знайдзіце там інфармацыю, калі яны могуць прыляцець у Беларусь.
2) У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем, і калі Вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, Вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзце на сайт кампаніі "Жывая Вясна" .
3) Потым выбірайце форму для вынікаў назіранняў (раздзел "Увядзі свае назіранні") і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што важна адзначыць калі і дзе вы адзначылі птушак. Як толькі Вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку "Даслаць", і мы атрымаем Вашы дадзеныя.
4) Інфармацыю аб Вашых назіраннях можна адправіць з дапамогай SMS-паведамлення на кароткі нумар 0841.
Паслуга даступная абанентам velcom, MTC.
Кошт аднаго SMS-паведамлення на кароткі нумар 0841 для абанентаў velcom — 220 рублёў без уліку падаткаў, для абанентаў МТС — 390 рублёў без уліку падаткаў.
У выпадку, калі колькасць знакаў у выходным паведамленні перавышае 160 (у кадоўцы "лацінка") альбо 70 (у кадоўцы "кірыліца"), SMS-паведамленне будзе падзелена на некалькі частак, кожная з якіх будзе аплочвацца асобна. Кожны назіральнік, адаслаўшы SMS, атрымае спасылку на бясплатнае адпампоўванне рыялтона з голасам птушкі.
Дадзеная паслуга рэалізавана пры тэхнічнай падтрымцы Агенцтва мабільнага маркетынгу STREAMLINE, www.mobilemarketing.by
5) Наступным днём праверце карты на нашым сайце — ці прасунулі Вашы назіранні вясну наперад?

Вы можаце рабіць назіранні для сваёй "Жывой Вясны" паблізу свайго дому, вакол вашай школы або пад час нядзельнай прагулкі з бацькамі. У тым выпадку калі ў Вас няма магчымасці заносіць сваі назіранні на старонку кампаніі "Жывая вясна", Вы можыце патэлефанаваць у сакратарыят АПБ і паведаміць Вашы дадзеныя. Супрацоўнікі сакратарыята самастойна занясуць іх.. Званіце па тэлефоне: 8-017-263-06-13 Калі Вы ўбачылі або пачулі адпаведны від птушкі, усё, што трэба зрабіць — гэта занатаваць від, дату і рэгіён, дзе гэта адбылося. Калі ёсць магчымасць таксама запомніць колькасць адзначаных птушак і дакладнае месца, дзе гэта адбылося. Напэўна, найлепшыя назіранні можна зрабіць у сельскай мясцовасці — таму што тры з чатырох відаў жывуць менавіта там. Але нават калі Вы жывяце ў горадзе, Вы можаце чакаць на прылёт свіргулёў, бо яны аддаюць перавагу жыццю ў гарадах.

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино