In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Фотаконкурс Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ "Палявы сезон 2012"

 

© C.Ciдарук© C.CiдарукПаважаныя Сябры!

Брэсцкае абластное аддзяленне АПБ абвяшчае фотаконкурс «Палявы сезон 2012». Для ўдзелу ў ім прымаюцца здымкі, якія зроблены на працягу бягучага года на тэрыторыі Беларусі ад сябраў АПБ з Брэсцкай вобласці.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • Птушкі (не прымаюцца здымкі птушак і птушанят на гнёздах);
  • Людзі ў прыродным наваколлі;
  • Ландшафты і краявіды.

Адзін ўдзельнік прадстаўляе да 5 здымкаў ў кожнай намінацыі і сам вызначае намінацыю, апрача гэтага ён жа дае назвы сваім працам. Працы з абавязковымі графамі: імя, прозвішча, намінацыя, назва (могуць быць пазначаны на суправаджальным лісце) напраўляюцца ў электронным выглядзе на адрас [email protected] да 1 снежня бягучага года.

Працы, у якіх запоўнены не ўсе графы, альбо тыя, што прыйшлі пазней тэрміну, да ўдзелу ў фотаконкурсе не дапускаюцца!

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым этапе, сярод пададзеных фотаздымкаў адбіраюцца 30 лепшых (вызначае незалежнае журы ў складзе не менш 4-х чалавек), якія будуць прадстаўлены на выставе, што адбудзецца падчас канферэнцыі аддзялення. На другім этапе пераможцаў вызначаюць удзельнікі канферэнцыі аддзялення. Падліковая камісія вызначае пераможцаў ў кожнай намінацыі асобна і аб'яўляе вынікі, згодна з рэгламентам канферэнцыі.

Пераможцы: У кожнай з намінацый аўтары, працы якіх па суме галасоў набралі большасць, атрымліваюць дыпломы і каштоўныя прызы.

Дзяніс Кіцель,                                                                                                                                               каардынатар фотаконкурса