In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Першая вежа чакае свіргулей у Польшчы

У мікрараёне Варшавы Біалолэнка (Białołęka) ўсталявалі першую ў Польшчы „вежу для свіргулей» („Wieża dla jerza»). Гэта спецыяльная канструкцыя, якая можа стаць зручным месцам гнездавання для чорных свіргулей (Apus apus). Ці спадабаецца яна птушкам, для якіх была створана, пакуль невядома, бо вярнуцца яны ў Еўропу не раней за канец красавіка наступнага году.

© www.menthol.pl© www.menthol.pl

Не гледзячы на тое, што свіргулі – гэта ахоўваемыя ў Польшчы (і не толькі) птушкі, ў апошнія гады ў розных краінах Еўропы павялічваецца праблема са знішчэннем іх асноўных месцаў гнездавання ў населеных пунктах. Бо шчыліны і адтуліны пад дахамі дамоў, дзе яны робяць свае гнёзды, перастаюць існаваць пад час рэмонтаў сцен і фасадаў і іх уцяплення сучаснымі будаўнічымі матэрыяламі. Каб даць свіргулям магчымасць застацца гняздуючым у гарадах відам птушак, усё часцей у якасці кампенсацыі ім прапануюць адмыслова развешаныя пад дахамі будынкаў гнездавыя скрыні.

У мінулым годзе Сталічнае таварыства аховы птушак (Stołeczne Towarzystwo Ochrony Ptaków STOP) абвесціла конкурс на праект адмысловай «шматкватэрнай» вежы для гэтага віду. Ганаровы патранат над конкурсам ўзяла на сябе прэзідэнт Варшавы сп-ня Ганна Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz), а медыяльным партнёрам стаў партал бёдуотчараў Польшчы Birdwatching.pl.

Усяго было атрымана некалькі дзесяткаў праектаў, большасць з якіх былі падрыхтаваныя на вельмі высокім узроўні. Пасля гарачага абмеркавання першае месца было прызнанае праекту аўтарства Катажыны Крук і архітэктара Дароты Флор (Katarzyny Kruk i Doroty Flor). Акрамя гэтага, журы адзначыла яшчэ 6 праектаў.

Усяго было атрымана некалькі дзесяткаў праектаў, большасць з якіх былі падрыхтаваныя на вельмі высокім узроўні. Пасля гарачага абмеркавання першае месца было прызнанае праекту аўтарства Катажыны Крук і архітэктара Дароты Флор (Katarzyny Kruk i Doroty Flor). Акрамя гэтага, журы адзначыла яшчэ 6 праектаў.

Яшчэ на этапе падвядзення вынікаў STOP абвесціла, што вельмі спадзяецца на рэалізацыю ўсіх атрыманых на конкурс праектаў вежаў, хаця некаторыя з прапанаваных канструкцый павінны быць у невялікай ступені пераробленыя каб лепш адпавядаць гнездаванню птушак у іх.

Самымі актыўнымі рэалізатарамі аказалася самаўпраўленне мікрараёну Біалолэнка, дзе для ўсталявання выбралі адзін з вылучаных журы праектаў у выглядзе сілуэту свіргуля ў палёце аўтарства Ліліяны Кшыцкай і Рафала Пешко (Liliany Krzyckiej i Rafała Pieszko) з бюро Menthol Architects.

12 снежня усе працы па ўсталёўцы 8-мі метровай вежы для свіргулей на вуліцы Адкрытай былі скончаныя. На панядзелак, 17 снежня запланаваная прэс-канферэнцыя, звязаная з урачыстым адкрыццём гэтай незвычайнай пабудовы, ў рэалізацыі якой прыняло шмат людзей з розных арганізацый.

Паводле www.birdwatch.by

Таксама глядзіце
В Троицкое предместье на один день вернулось лето
Город для людей и стрижей