In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
20 сакавіка — Міжнародны дзень вераб'я

Ужо не першы год у Баранавічах праводзіцца Міжнародны дзень верабья. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята. Запланавана даволі шмат мерапрыемстваў. 

Свята адбудзецца ў суботу 30 сакавіка

Пад час святкавання Міжнароднага дня вераб’я будзе праводзіцца развешванне домікаў на тэрыторыі парка, якія былі зробленыя ў дзень восеньскіх назіранняў за птушкамі, выраб штучных домікаў для птушак, віктарына «Якая я птушка?», майстар-клас па вырабе птушак з нетрадыцыйных матэрыялаў, бяспройгрышная латарэя, продаж сувенірнай прадукцыі з цеста і сувеніраў з выявай птушак. Будзе працаваць «скрыня добрых словаў» з пісьмовымі адказамі дзяцей на пытанне «Што б ты зрабіў для птушак, калі б быў дарослым?».

Запланаваны таксама вясёлыя гульні і цікавыя экскурсіі.

З 14.30 будзе праводзіцца семінар па арганізацыі акцый і кампаній па ахове птушак.

Праграма семінару ў дзень вераб’я.

14:30 – 15:00 — Вітальныя словы арганізатараў семінару, знаёмства ўдзельнікаў, чаканні ад семінару.
15:00 – 15:45 - «Мы і птушкі» – досвед у арганіцыі і правядзенні «Эколага-біялагічнага цэнтра г. Баранавічы» акцый і кампаній, накіраваных на абарону птушак. (Траццяк Ю.В.)
15:45 – 16:00 - Даклад па арганізацыі акцый і кампаній у Белаазёрску
16:00 – 16:30 - Кава-паўза
16:30 – 17:00 — Аб’ядноўванні ў групы, складанне спісу сваіх прапаноў прыродаахоўных акцый у сваім рэгіёне.
17:00 – 17:30 - Абарона сваіх прац у групах
17:00 – 18:00 - Падвядзенне вынікаў семінару і Міжнароднага дня вераб’я.
Пасля 18.00 — Ад’езд удзельнікаў семінару

Таксама глядзіце
АПБ расскажет хозяевам агроэкоусадеб о природоохранном законодательстве
Як у Баранавічах святкавалі Міжнародны дзень вераб'я
Міжнародны дзень вераб'я ў Баранавічах
В погоне за черепахой!
Библиотека и экологическое воспитание подростков и молодежи
Семинар-тренинг для хранителей Долины реки Буг
Cеминар руководителей отделений АПБ
У Баранавічах адсвяткуюць Міжнародны дзень верабья
Встреча на Свислочи
Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды