In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Белыя буслы вяртаюцца ў Беларусь!

Традыцыйна, першыя буслы былі заўважаны на Берасцейшчыне, і зараз усё больш і больш белых буслоў вяртаецца на Радзіму нягледзячы на маразы. Як ніколі раней, у гэтым годзе прылёт буслоў выклікаў хвалю эмоцый і перажыванняў. Людзі турбуюцца пра лёс птушак, што стаяць на стрэхах дамоў альбо пасярод заснежаных палёў, тэлефануюць у службы аховы прыроды з заклікамі выратаваць небарак. Але гэтыя буслы зусім не небаракі. Яны добра пераносяць нізкія тэмпературы, і самі добра ведаюць, калі трэба ляцець наперад. Дзякуючы хуткаму абмену рэчываў, птушка вельмі добра саграваецца, выпрацоўваючы шмат энергіі.

© Николай Воробей, www.nickvorobey.com© Николай Воробей, www.nickvorobey.com

Белы бусел – сапраўдны сімвал Беларусі. Мы ўсе яго ведаем і хаця б адзін раз бачылі. Агульнаеўрапейская кампанія Жывая Вясна і «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) кожны год заклікаюць Вас заносіць на адмысловы сайт свае першыя рэгістрацыі птушак-пасланак вясны. З пяці відаў птушак-пасланак вясны першымі ў Беларусь прылятаюць белыя буслы – значыць, шукайце сваіх першых буслоў.

Як знайсці першага бусла?

Для гэтага проста трэба глядзець на неба часцей і даўжэй, чым звычайна і старацца адшукаць гэтую даволі вялікую птушку з доўгімі чырвонымі нагамі і чырвонай дзюбай, белым пер’ем і чорнымі крыламі. Маладыя буслы звычайна з жоўта-шэрымі нагамі і чарнаватай дзюбай. Падаецца, не так цяжка іх і знайсці ў веснавым небе.

Дзе ж іх можна заўважыць часцей за ўсё?

Можна проста ў небе, можна і на вільготных лугах, дзе яны палююць на грызуноў, чарвякоў і казурак, а можна і менавіта на гнёздах, якія белыя буслы будуюць звычайна на дахах дамоў, на тэлеграфных і электрычных слупах і на высокіх дрэвах непадалёк ад чалавечага жылля. Даўно ўжо існуе такая прыкмета, што калі белы бусел пабудаваў гняздо побач з Вашай хатай, то будзе ў Вас шчасце і дастатак. Магчыма, Вы не ведаеце, а белыя буслы – вельмі адданыя сваёй сям’і. Адны і тыя ж пары кожны год прылятаюць на сваё старае гняздо і гадуюць птушанят.

Жывая вясна

Далучайцеся да Жывой Вясны 2013 і змяшчайце свае першыя назіранні за белымі бусламі на сайце Жывой Вясны www.springalive.net. Там Вы можаце пабачыць статыстыку па Еўропе і прасачыць за міграцыяй белых буслоў. А яны, у сваю чаргу, будуць Вам удзячныя за ўвагу і зацікаўленасць.

Пасля таго, як пабачыце першага белага бусла, можаце пачынаць пошук у небе ластавак.
Далучайцеся да Жывой Вясны разам з птушкамі!

Іх можна шукаць, назіраць за іх жыццём і змяшчаць свае назіранні на сайце Жывой Вясны www.springalive.net

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Зёрнышки добра
10 000 птиц и малиновка
Народная наука, или как правильно подсчитать птиц на своей кормушке?
Подкармливаем птиц вместе 14-15 января и всю зиму!
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!