In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Жывая вясна" прыйшла на Драгічынскую зямлю

22 сакавіка адбылася чарговая сустрэча з чытачамі бібліятэкі горада Драгічына. Тэма – экалагічная. Гаворка ішла пра акцыі, кампаніі, пра птушку года і – жывую вясну. Былі прадстаўлены буклеты, постэры, прысвечаныя менавіта акцыі «Жывая вясна»

© Алег Кальчанка© Алег Кальчанка

Было прапанавана ўсім жадаючым прыняць удзел ў кампаніі, Алег Кальчанка расказаў пра сайт, на які можна заносіць свае назіранні, пра тых птушак, якія прымаюць удзел у жывой вясне. Потым пайшла гаворка пра птушку года. На слайдах былі паказаны умаль ўсе птушкі, якія ўжо былі у гэтай намінацыі. І, канешне, птушка – 2013. Дзеці і дарослыя даведаліся, дзе жыве ўдод, чым харчуецца, чым яму можна дапамагчы і у якіх конкурсах можна прыняць удзел. Дзеткі задавалі пытанні, што для нас было вельмі прыемна – значыць, слухаюць.

© Алег Кальчанка© Алег Кальчанка

Арганізавалі сустрэчу працаўнікі Драгічынскай раённай бібліятэкі, дырэктар Наталля Ўладзіміраўна Каралюк і яе намеснік Зоя Барысаўна Гедзька. Напрыканцы дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай птушкам і самым дасведчаным былі ўручаны прызы ад АПБ. Мы вельмі ўдзячныя Наталле Уладзіміраўне Каралюк за дапамогу, за тое, што яна і іншыя працаўнікі бібліятэкі не фармальна падыходзяць да сваёй працы. Таму спадзяёмся, што наша супрацоўніцтва працягнецца і нас чакаюць новыя сустрэчы. Трэба дадаць, што першыя веснавыя госці, напрыклад, белыя буслы, ужо пряляцелі, таму чакаем ад нашых Драгічынскіх сяброў паведамленняў на сайце "Жывой вясны".

Разам для птушак і людзей!

Алег Кальчанка, г. Кобрын

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино