In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Каля 100 гектараў балота адноўлена ў заказніку "Спораўскі" шляхам сенакашэння

Механізаванае сенакашэнне з’яўляецца эфектыўным інструментам захавання біяразнастайнасці нізінных балот. Гэтае мерапрыемства прадугледжана планамі кіравання, у тым ліку і планам кіравання заказнікам «Спораўскі».

© Вадзім Пратасевіч© Вадзім Пратасевіч

Такія птушкі як вяртлявая чаротаўка, вялікі арлец і дубальт гняздзяцца на балоце Спораўскае. Гэтае балота – другое па значнасці на Беларусі, дзе жыве і гняздзіцца вяртлявая чаротаўка. Дарэчы, толькі ў нашай краіне знаходзіцца 40% сусветнай папуляцыі дадзенага віду. А дубальт і вялікі арлец занесены ў Чырвоную кнігу.

АПБ штогод здзяйсняе сенакашэнні Спораўскага балота. Упершыню касьба праходзіла з кастрычніка 2011 па сакавік 2012 года. Тады было скошана каля 100 гектараў. Гэты год не стаў выключэннем. У 2013 адноўлена яшчэ каля 100 гектараў нізіннага балота. Акрамя сенакашэння на балоце вызначаны ўчасткі для назіранняў за тым, які ўплыў аказвае касьба на папуляцыі птушак і раслін. 

Таксама глядзіце
12 августа на "Споровских сенокосах"!
Как смотреть птиц вместе?
Считаем камышевку на Диком!
Общественность предложила улучшить план управления заказником "Лебяжий"
Итоги семинара для Хранителей Споровских болот
Приглашаем принять участие в семинаре для потенциальных Хранителей ТВП «Болото Споровское»
Новые стенды в Лебяжем: не проходите мимо!
Нёманская Свіслач: наша агульная каштоўнасць і адказнасць
АПБ поддержало "Споровские сенокосы"
Выходные в стиле эко: творческие практики в Морочно и «Споровские сенокосы»