In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Беларусь сярод самых актыўных краін у "Жывой вясне"

Паважаныя аматары прыроды і  птушак у прыватнасці! Вясна ідзе, прырода ажывае ад зімняга сну! Усё больш і больш птушак вяртаецца з выраю, тыя, што зімавалі тут, адлятаюць на поўнач, некаторыя транзітам перасякаюць нашу краіну.

Сучасны стан "Жывой вясны"Сучасны стан "Жывой вясны"

Дзякуючы Вашай падтрымцы наша краіна на дадзены момант  займае 2 месца сярод краін удзельніц кампаніі  «Жывая вясна». На сайце www.springalive.net ўжо зарэгістравана 663 назірані, з іх 651 чалавек  бачыў белых буслоў (больш за ўсё назіральнікаў пакуль у Мінскай вобласці).

Гэта сведчыць аб тым, што жыхары Беларусі любяць прыроду і з ахвотай назіраюць за вясеннім прылётам птушак.

Вашыя  назіранні могуць змяніць статыстыку і станоўча паўплываць на месца Беларусі сярод 40 еўрапейскіх краін. Вы можаце прыняць актыўны ўдзел у кампаніі "Жывая вясна", шукаць у вясновым небе птушак, сачыць за іх жыццём і змяшчаць свае назіранні на сайце "Жывой вясны" www.springalive.net, а таксама запрашаць да удзелу сваіх родных і сяброў.

Далучайцеся да "Жывой Вясны" разам з птушкамі! 

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино